Ад нядзелі і да 20 ліпеня ў Любляне праводзіцца 19 Кангрэс членаў Сусветнай арганізацыі
па вывучэнні Старога Запавету.
Прысутнічаюць рэлігійныя дзеячы , а таксама і навукоўцы ў галіне хрысціянства і
юдаізму. У Славеніі ўжо тыдзень ідзе Біблійны фестываль, а увесь 2007 год нацыянальная
каталіцкая Царква прысвяціла Бібліі. Радыё "Тэос" да таго
ж падае сенсацыю: расшыфраваны надпіс на глінянай шыльдачцы, што каля 100 гадоў перабывала
ў хавальніках Брытанскага Музея. Навуковец Майкл Джурс з Венскага універсітэта зрабіў
адкрыццё, такім чынам. Шыльдачка з гліны была знойдзеная ў 1920 годзе на раскопках
у Багдадзе. Яна датуецца 595 годам перад Раством Хрыстовым(да нашай эры). На ёй -
імя бабіланяніна Набу Шарусві Укін, які ахвяраваў золата на пабудову храма. У Ерэміі
ў Старым запавеце (39-3) ёсць тое самае.Ерэмія кажа пра тое, што у 587 годзе да раства
Хрыстова "...прыйшоў навухаданосар, цар бабілонскі, з усім войскам да Ерусаліму, і
абклалі яго...тады даваў золата на храм адзін багаты чалавек..." хаця імя гучыць па
інакшаму, аўстрыйскі навуковец Джурс кажа:"Гэта вельмі хвалююча і падзіву годна -
знайсці таблічку, дзе чытаем пра чалавека. пра якога таксама напісана ў Бібліі...дпа
таго ж, ёсць дакладная дата - гэта надзвычайна!"