2007-07-13 15:53:49

У Брусэлі працягвае працы Сусветны форум па міграцыі і развіццю, які ёсць як бы прэлюдыяй , падрыхтоўкай да Генеральнай Асамблеі ААН на гэткую ж тэму.
Цяпер на форуме ў Брусэлі выступіў прадстаўнік Ватыкану арцыбіскуп Агосціно Маркето.


Монсіньёр Маркето выказаў прадстаўнікам 140 краін свету. якія разважаюць над феноменам сучаснага перасялення народаў, пункт гледжання каталіцкай Царквы.
"Мігранты ўносяць уклад у дабрабыт краіны, якая іх прыняла, і ім павінны быць гарантаваныя правы і свабоды... Людзі - гэта не толькі і не першачаргова эканамічны фактар. але асобы. дык валодаюць прыроджанай годнасцю і неад'емнымі роўнымі правамі...Развіццё не можа быць сапраўдным, калі адбываецца за кошт іншых катэгорый людзей... развіццё ж уключае кожнага чалавека,"- падкрэсліў арцыбіскуп Агосціно Маркето. Далей ён, аднак, сцвердзіў, асноўны прынцып - павага да асобы, але і эмігрант павінен быць гатовы паважаць законы. культуру і рэлігію краіны. якая яго прыймае. што інтэграцыя імігрантаў ў грамадстве не значыць іх паглынення.







All the contents on this site are copyrighted ©.