2007-07-13 14:42:01

Пісьмо Папы Бэнэдыкта 16 да пробашча Лорэндзаго


Сьвяцейшы Айцец знаходзіцца на адпачынку на поўначы Італіі ў гарадку Лорэндзаго ді Кадорэ. 11-га ліпеня ў парафіяльным Касьцёле ўшанавана памяць Патрона Эўропы Сьвятога Бэнэдыкта. У часе ў гэтых сьвяткаваньняў быў прачынаты ліст Папы да мясцовага пробашча.
У лісьце Бэнэдыкт 16 дзякуе жыхарам Лорэндзаго за сардэчны прыём. Цешыцца са складаных яму пажаданьняў пладавітага адпачынку, але асабліва дзякуе за малітву. “Я разлічваю на яе вельмі, каб змогчы выканаць місію даручаную мне Богам”- піша Папа. Запэўнівае таксама аб малітоўнай памяці за ўсіх жыхароў Лорэндзаго.








All the contents on this site are copyrighted ©.