2007-07-13 15:15:45

Зацьверджаньне канчатковага дакуманту з Апарэсіды


Лістом да біскупаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў Папа даў дазвол на публікацыю канчатковага дакуманту канфэрэнцыі, што адбылася нядаўна ў Апарэсідзе.
Бэнэдыкт 16 прыпамінае, што канфэрэнцыю ў бразылійскім марыйным сьвяцілішчы ён сам асабіста адкрыў. Падкрэсьліваючы дух адзінства, які панаваў сярод удзельнікаў Канфэрэнцыі, дазваляе на апублікаваньне дакуманту, які зьяўляецца плодам яе прац. “Дакумант- піша Папа- зьмяшчае многа слушных душпастырскіх указаньняў. З асаблівым прызнаньнем я чытаў заахвочваньне- працягвае Сьвяцейшы Айцец- каб у душпастырскіх праграмах даваць прыярытэт Эўхарыстыі і ўшаноўваньні дня Гасподняга. Цаню таксама заклік да паглыбляньня хрысьціянскае фармацыі ўсіх вернікаў, асабліва асоб, што заангажаваныя ў душпастырстве. З радасьцю я даведаўзся аб намеры правядзеньня “Кантынэнтальнай Місіі”, якую маюць падрыхтаваць Канфэрэнцыі Эпіскапатаў ды кожная дыяцэзыя”- дадае Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.