2007-07-12 16:52:29

28 армуровых прыступкаў, па якіх крочыў да Понційскага Пілата на суд Рымскага пракуратара Госпад наш Езус Хрыстус, зноў адчыненыя для шанавання вернікаў.У Рыме завершана рэстаўрацыя найбольшай хрысціянскай святыні.


Святая Алена-імператрыца разам з іншымі каштоўнасцямі прывезла са Святой зямлі ў 4 стагоддзі і гэтую лесвіцу. Яна была змешчаная блізка базілікі Святога Яна, тады палаца Латэранскага. Так дагэтуль і месціцца, абнесеная балдахінам. У 16 стагоддзі мастакі, пакліканыя Папам Сікстам 5-м, упрыгожылі пабудову цудоўнымі фрэскамі. бальдасарэ Кроче - адзін з мастакоў - далей прымаў удзел і у дамікелянжэлаўскім роспісу Сікстынскай капэлы. Але купал над Святой лесціцай, па якой вернікі розных канфесій падымаюцца толькі на каленях, цалуючы і абліваючы слязьмі прыступкі, на якіх бачна кроў Хрыстовая, закапціўся за стагоддзі. А прайшоўшая рэстаўрацыя, як расказаў журналістам дырэктар Ватыканскіх музееў Франческо Буранеллі, аднавіла сапраўдны выгляд цудоўнага шатра над мармуровай ерусалімскай лесвіцай. работы працягваюцца ў капліцы наверсе, дзе знаходзяцца прадметы і умантаваныя часткі мураў палацу Понція Пілата, мастацкія творы, што ўвекавечваюць шанаванне ахвяры Езуса Хрыста за нас, грэшных людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.