2007-07-11 11:16:49

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


306 Згодна Сацыяльнай навуке Царквы, адносiны ў свеце працы павiнны разгортвацца ў духу супрацоўнiцтва; нянавiсць i барацьба, накiраваныя на знiшчэнне iншага, не павiнны ўжывацца, яны зусiм не прыймальныя, у прыватнасцi, бо, таму, у кожнай сацыяльнай сiстэме былi створаны для вытворчага працэса такiя неабходныя рэчы як праца i капiтал. У сувязi з гэтым, сацыяльная навука Царквы не лiчыць “прафсаюзы толькi адлюстраваннем “класавай” структуры грамадства i абвяшчальнiкам класавай барацьбы, якая нiбыта непазбежна павiнна кiраваць сацыяльным жыццём”. Прафсаюзы – сапраўдныя рухавiкi барацьбы за сацыяльную справядлiвасць, за права людзей працы, у iх прафiсыйных галiнах: “гэта “барацьба” павiнна разглядацца як натуральнае iмкненне да сапраўднага дабра; гэта не барацьба “за” цi “супраць” iншых”. Прафсаюз, будучы перад усiм, iнструментам салiдарнасцi i справядлiвасцi, не можа злоўжываць iнструмантамi барацьбы; бо ён заклiканы перамагаць спакусы карпаратывiзма, умець самарэгулявацца i ацэньваць вынiкi ўласных рашэнняў у кантэксце агульнага дабра”.
307 Функцыя прафсаюза – не толькi абарона праў i прад’яўленне патрабаванняў, але i прадстаўнiцтва, дзеля “належнай арганiзацыi эканамiчнага жыцця”, а таксама выхаванне грамадскага менталiтэту працоўных, каб яны адчувалi сябе актыўнай дзеючай сiлай – у адпаведнасцi са здольнасцямi i намерамi кожнага – ва усiм працэсе i сацыяльнага i эканамiчнага развiцця i дасягненняў унiверсальнага агульнага дабра. Прафсаюз i iншыя формы аб’яднання працаўнiкоў павiнны ўзяць на сябе функцыi супрацоўнiцтва з iншымi сацыяльнымi суб’ектамi i прыймаць удзел у кiраваннi грамадскiмi справамi. Прафсаюзныя арганiзацыi забавязаны ўплываць на палiтычную ўладу, каб зрабiць яе дастаткова чуткай да праблемаў у галiне працы i натхнiць яе да таго, каб спрыяць ажыццяўленню праў працоўных. У той жа час, прафсаюзы, па ўласнаму характару, - гэта не “палiтычная партыя”, якая змагаецца за ўладу; болей за гэта, прафсаюзы не павiнны падпарадкоўвацца рашэнням палiтытчных партый цi мець з iмi шчыльныя адносiны: “апынуўшыся ў падобным становiшчы, прафсаюзы лёгка губляюць сваю ролю – дзеля агульнага дабра ўсяго грамадства баранiць законныя права працоўных i рабiцца ворганам дзеля асягнення iншых мэтаў”.
б) Новыя формы салiдарнасцi
308 Сучасны сацыяльна-эканамiчны кантэкст, якi характэрызуецца пагоршаннем працэсаў эканомiка-фiнансавай глабалiзацыi, што падштурхоўвае прафсаюзы да аднаўлення. Сёння прафсаюзы заклiканы дзейнiчаць у новых формах, пашыраючы “радыус” сваёй салiдарнасцi такiм чынам, каб абаранiць, акрамя традыцыйных катыгорый грамадзянаў, таксама i тых, што працуюць па не звычайнаму кантракту цi часова; працаўнiукоў, якiя знаходзяцца пад пагрозай у вынiку аб’яднання прадпрыемстваў, што адбываецца ўсё часцей, таксама i на мiжнародным узроўнi; тых, якiя не прайшлi прафесыйную перападрыхтоўку i былi выцiснутыя з рынка працы i не могуць вярнуцца туды без адпаведных курсаў падвышэння квалiфiкацыi.
Перад зменамi, якiя адбываюцца ў сверце працы, салiдарнасць магчыма аднавiць i нават, магчыма, умацаваць у параўнаннi з мiнулым, калi прыкласцi намаганнi да таго, каб нанова адкрыць суб’ектыўную каштоўнасць працы: “трэба працягнуць разважаннi аб суб’ектах працы i аб умовах, у якiх жыве чалавек”. Дзеля гэтага патрэбны ўсё новыя рухi салiдарнасцi працаўнiкоў i салiдарнасцi з працаўнiкамi”.
309 Спрабуючы асягнуць “новыя формы салiдарнасцi” суполкi працоўных павiнны iмкнуцца да большай адказнасцi у адносiнах не толькi да традыцыйных механiзмаў перараспрадзелення, але i да вытворчасцi багацця i стварэння сацыяльных, палiтычных i культурных умоў, якiя ўсiм людзям, якiя здольныя i жадаючыя працаваць, дазволяць карыстацца парвам на працу, пры поўнай павазе да iх годнасцi працоўных. Акрамя таго, паступовае пераадоленне арганiзацыйнай мадэлi, якая бярэ за аснову наёмную працу на вялiкiм прадпрыемстве, спрыяе аднаўленню нормаў i сiстэм сацыяльнага забяспечэння, якiя да гэтай пары баранiлi працоўных i iх асноўныя правы.







All the contents on this site are copyrighted ©.