2007-07-11 11:26:15

Нават пад час адпачынку Папа працягвае працаваць.


Як мы ўжо паведамлялi, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° знаходзiцца на поўначы Iталii на адпасчынку ў мястэчку Лорендзаго дi Кадоре. Але i пад час вакацый Папа працягвае працаваць. У сваёй заяве журналiстам ён выказаў вялiкую заклапочанасць з нагоды лёсу iтальянскага мiсiянара а. Боссi, якi быў выкрадзены на Фiлiпiнах дакладна месяц таму. Бенедыкт XVI° зазначыў, што штодзённа молiцца за яго.
Акрамя таго, Папа працуе над сваёй новай кнiгай аб Езусе i над энцыклiкай, прысвячанай сацыяльным праблемам. “Урэшце маю магчымасць вывучаць, малiцца, разважаць i адпачываць у далечыне ад штодзённых праблемаў”, - такiм чынам Свяцейшы Айцец акрэслiў свой адпачынак.







All the contents on this site are copyrighted ©.