2007-07-09 13:33:51

У Iталii пройдзе канфярэнцыя, прысвячаная ролi рэлiгii ў гiсторыi Еўропы.


“Без прысутнасцi гебрайскай культуры гiсторыя Еўропы была б без сумнiву адрознай ад той, якую мы ведаем. Нягледзячы на гэта, гэта культура часта разглядаецца агульным чынам цi выключна у кантэксце трагiчных падзей, якiя былi накiраваны на тое, каб знiшчыць яе i нават памяць аб ёй”. Гэтымi словамi выкладчык Калабрыйскага унiверсiтэта, сп. Сiльвано Фачiонi, азначыў ХХIХ° тыдзень спаткання па вывучэнню рэлiгiйнай гiсторыi Еўропы, якi запланавана правесцi з 3 да 7 верасня ў Вiлла Ганьола дi Гадзада, што знаходзiцца ў iтальянскай правiнцыi Варэзе.
Спатканне арганiзоўваецца Фундацыяй iмя Папы Паўла VI° у супрацоўнiцтве з Каталiцкiм унiверсiтэтам Мiлана. У гэтым годзе яно прысвячана тэме “Гебрэi ў Еўропе”.
“Мы павiнны разгледзiць больш уважлiва разнастайную рэчаiснасць, - дадаў праф. Пiчонi, - якая са старажытнага Рыма асягае нашых дзён праз усе геаграфiчныя зоны кантынента, пакiнуўшы свой арыгiнальны след у кожнай з iх”. У спатканнi прыймуць удзел навукоўцы з Iталii i з розных краiнаў Еўропы, сярод якiх Морыс Рубен Хайон (Швейцарыя), Дарко Танасковiч (Сербiя), Канстантын Геберт (Польшча).







All the contents on this site are copyrighted ©.