2007-07-09 13:36:02

Затрыманы славацкi святар за продаж падробленых карцiнаў вядомых мастакоў.


Аб масавай вытворчасцi ў Славакii шэдўраў жывапiсу гаворыцца ўжо даўно – гэта краiна з’яўляецца адной з першых у Цантральнай Еўропе па падробцы твораў вядомых мастакоў. “З-за фальсiфiкатараў Пiкассо, Шагала, Уорхалаю i Далi, да нас сур’ёзна пнiжаецца давер за мяжой”, - зазначыў сп. Мiро Смолак, уладальнiк галерэi “Мiро” пры касцёле св.Роха ў Празе.
Стварэнне фальшывак пачалося яшчэ пры сацыялiзме. Тады, у 80-х гадах мiнулага стагоддзя, нямецкi штотыднёвiк “Шпiгель” папярэджваў, што ў Маравii iснуе вытворчасць падробленых гравюраў Пiкассо, падробленых малюнкаў Монэ, напiсаных алеям.
Пытанне аб фальшыўках зноў апынулася ў цэнтры ўвагi некалькi дзён таму ў сувязi са справай 54-гадовага святара Паўла Трнкi з мястэчка Бытча. Ён спрабаваў прадаць у Аўстрыi карцiну “Жоўты Хрыстос” Гогена. Падобнай карцiны ў сапраўднасцi не iснуе, але ксёндз упэўнiў пакупнiка, што знайшоў яе на паддашку старой хаты. Святар меў пры сябе 12 iншых фальшывых малюнкаў Гогена i Моне, а таксама копiю вядомай карцiны Рэнуара “Танец у Бужываль”, якая знаходзiцца цяпер у бостанскiм музее. Арыштаваны непадалёк ад Вены святар, заявiў, што гэтыя карцiны ён атрымаў ад нейкай староў жанчыны.
Даследванне па гэтай справе выклiкала рэзананс па абедзвум бакам Дуная. Святара пасдзiлi ў вязнiцу i яму могуць даць каля 10 гадоў зняволення. Палiцыя высвятлiла, што падробкi стваралiся групай з сямi жыхароў Славакii, якiя спецыялiзуюцца на падробцы працаў французскiх iмпрэсiянiстаў. Сярод iх быў нават адзiн рэстаўратар. У выпадку ўдачы, махляры маглi атрымаць 16 млн. еўра.
Што цiкава, славацкая газета “SME” абнародвала, што прозвiшча згаданага вышей святара фiгурыруе ў спiсах камунiстычных спецслужбаў. “Яму пагражае за гэта сур’ёзнае дысцыплiнарнае пакаранне”, - заявiў прадстаўнiк дыяцэзii Нiтра Душан Аргалаш.







All the contents on this site are copyrighted ©.