2007-07-04 15:55:00

Сёння адбылася апошняя ў гэтым сезоне Агульная аўдыенцыя Папы Бенедыкта 16. якую ён даў тысячам сабраных ў Рыме паломнікаў з кожнага кутку свету.


(Голас папы)- RealAudioMP3 " Дарагія сябры! маю гонар вітаць сардэчна ўсіх вас, пілігрымаў! Сёння хочым медытыраваць адносна аблічча біскупа 4 стагоддзя Базіля Вялікага. Бізантыйская традыцыя называе яго ў Літургіі Светачам Царквы.
Нягледзячы на тое, што Васіль атрымаў бліскучую для сваіх часоў адукацыю, ён не наталіў сваю прагу ведаў. Таму ў дарозе адкрыццяў дайшоў да праўды, што толькі Хрыстос можа задаволіць душэўны пошук , дык прысвяціў сабе манаскаму жыццю , малітве, справам міласэрднасці. Рукапаложаны ў 370 годзе біскупам Кесарыі, Васіль цалкам унурыўся ў клопат аб пастве і ў роздумы над святым Пісаннем. Ён змагаўся за свабоду веравызнання хрысціянскага, але не забываўся клапаціцца і пра матэрыяльныя патрэбы сваіх веруючых, падтрымліваючы бедных і адвержаных, хворых: заснаваў шмат дамоў лячэння і папячэння. Быў многа аддаваны святой Літургіі, нават стварыў сваю, тую, якая існуе і сёння. Васіль папраўляў тых, хто адмаўляў Хрысту ці Духу Святому Боскасці. Узіраючыся ў постаць Васіля вялікага сёння, мы бачым узор свабоднага, поўнага і бескарыслівага служэння Царкве. Ён і цяпер указвае, як рэальна ажыццяўляць хрысціянства.",-сказаў Бенедыкт 16.
Папа павітаў розныя групы паломнікаў, прысутных на аўдыенцыі, у тым ліку і прадстаўнікоў культурна-хрысціянскай Асацыяціі Італія-Украіна.
Напрыканцы па-ангельску ён звярнуўся да юнакоў і дзяўчат, якія прымуць у наступным годзе ўдзел у сусветным Дні моладзі у Аўстраліі.
Перад пачаткам водпуска Папа надаў усім сваё Апостальскае блаславенства.
ххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххх

А цяпер перадаем слова нашаму беластоцкаму карэспандэнту Юрку Ляшчынскаму з добрай навіной адносна беларускай мовы ў Польшчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.