2007-07-03 15:34:07

Папа Бенедыкт 16 накіраваў прывітанне з нагоды 100-годдзя скаўтскага руху моладзі. Свята будзе ўрачыста адзначана ў Парыжы 1 жніўня. "Гэта не толькі месца...адпачынку і кантакту з прыродай, але... сапраўднага духоўнага і маральнага выспявання, чалавечага ўзрастання ",- чытаем ў лісце.


Адрасатам стаўся старшыня Біскупскай Канферэнцыі Францыі кардынал Жан Пьер Рікар. ...Хаця першыя скаўцкія атрады з'явіліся ў Велікабрытаніі, калі лорд Роберт Бадэн Паўэл зарганізаваў на востраве Браўнсі лагер-летнік, сапраўдны росквіт рух набыў менавіта ў Францыі. Айцец-езуіт Жак Савэн, які хлопчыкам быў захоплены духоўнасцю маленькай кармелітанскай манашкі , будучай святой -Тэрэзы з Ліз'ё.Пасталеўшы і прыняўшы рукапалажэнне ў гады 1 Сусветнай вайны, ён ,асабіста знаёмы з лордам Бадэн Паўэлам, стварае ў мястэчку Мускрон блізка Бяльгійскай мяжы Кампанію экскурсаводаў ,якая потым перарастае ў Федэрацыю скаўтаў Францыі.
Бенедыкт 16 -ты ў сваім пасланні да французскіх біскупаў дзякуе іх за плённы рух скаўтаў, у які католікі Францыі працягваюць уносіць значны ўклад напрацягу 100 гадоў, падкрэсліваючы, што "спросаб думання і малітва маладога чалавека, які быў скаўтам, стаецца базай і ідэалам, які развіваецца напрацягу ўсяго ягонага жыцця".У цяперашнім пасланні Папа Бенедыкт 16 прыпамінае заклік Папы Яна Паўла 2 аб найбольшым ўз'яднанні каталіцкіх скаўтаў розных краін для абмену вопытам ва ўлонні Царквы.
Прыгадаем дэвіз дзяцей і моладзі, якія уз'ядноўваюцца ў каталіцкія групы .
Скаўты жывуць па такіх законах:
    Скаўт дбае пра свой гонар, каб заслужыць давер.
  1. Скаўт паслухмяны і добрасумленны ў адносінах да сваёй краіны, бацькоў, кіраўнікоў, падначаленых.

  2. Скаўт пакліканы да служэння бліжняму і яго збаўленню.

  3. Скаўт з’яўляецца сябрам усіх і братам для кожнага іншага скаўта.

  4. Скаўт ветлівы і высакародны.

  5. Скаўт бачыць у прыродзе Божае стварэнне, шануе расліны і жывёлаў.

  6. Скаўт дысцыплінаваны, кожнае заданне выконвае добрасумленна да канца.

  7. Скаўт пануе над сабой, усміхаецца і спявае ў цяжкасцях.

  8. Скаўт гаспадарлівы і клапоціцца пра дабро .

  9. Скаўт чысты ў думках, словах і ўчынках.










All the contents on this site are copyrighted ©.