2007-07-03 14:00:06

..."А я лягу, прылягу, край гасцінца старога...”- запрашаюць нас Песняры да таго, каб спыніліся і задумаліся на вялікім гасцінцы жыцця.У Ватыкане,як мы ўжо расказвалі, прыняты дакумант з 4-х частак для духоўнага наталення ўсіх, хто рушыць па дарозе і таксама тых, каго дарога харчуе.


Сёння ва ўсіх ўсё больш часу праходзіць менавіта ў дарозе. Дык, значыцца, да ўсіх адрасаваная праца, якую завершылі ў Папскай Радзе па пастырстве для мігрантаў і падарожнікаў. Усе мы , у якаясці пілігрымаў, падарожных,міліцыянераў ДАІ і міліянераў у лімузінах, дарожных работнікаў, турыстаў, пенсіянераў -дачнікаў,- ёсць яго агульнымі адрасатамі.
1 частка прысвечаная ўсім шафёрам: вадзіцелям уласнага транспарту, дальнабойшчыкам, вадзіцелям аўтобусаў, паяздоў і усіх іншых наземных транспартных сродкаў, у іх ліку і часнікаў. (голас)
2 частка прысвечана працы святара і цэлае царкоўнае грамады аб дапамозе вулічным жанчынам – каб мелі смеласць і матэрыяльную магчымасць вызваліцца з сучаснага рабства сэксуальнай эксплуатацыі. 3 частка - аб яшчэ больш дэлікатнай і адказнай пастырскай працы асветніка па дапамозе беспрызорным дзецям, якіх у свеце сотні тысяч.
4 частка прысвечана пастырству і дапамозе бамжам – людзям без даху над галавой, тым, хто часта мае праблемы умысловага здароўя, залежаць ад алкаголю, наркотыкаў і натуральна тых злыдняў, якія на гэтым робяць грошы.
На прэзентацыі новага дакуманту добра вядомы ў нас на Беларусі арцыбіскуп Агосціно Маркето, бо быў першым апостальскім нунцыем ў Мінску, а зараз з'яўляецца сакратаром вышэйназыванай Папскай Рады, сказаў:

Цяпер мы будзем чакаць, каб мясцовыя Касцёлы выпрацавалі крытэры , практычныя ўказанні ў адпаведнасці з гэтым дакумантам і канкрэтнымі рэаліямі. Важным з’яўляецца таксама спалучэнне ўсіх намаганняў:як Царквы, так і грамадзянскіх уладаў краін , каардынацыя энергіі і рэсурсаў ў напрамку павагі годнасці людзей, у тым ліку і вулічных . Дыц каталіцкая Царква мае што сказаць і даць у ракурсе дапамогі,ніколі не забываючы аб Добрым самарытаніне. Значыцца, гуманны падыход без аніякіх перадузятасцяў. "
Жадаем, каб усім людзям на усіх гасцінцах свету было сапраўды гасцінна!
"А я лягу, прылягу, край гасцінца старога...”- запрашаюць нас Песняры да таго, каб спыніліся і задумаліся на вялікім гасцінцы жыцця.У Ватыкане прыняты дакумант з 4-х частак для духоўнага наталення ўсіх, хто рушыць па дарозе і таксама тых, каго корміць дарога








All the contents on this site are copyrighted ©.