2007-07-02 17:37:53

У Iране прыняты новы закон аб парнаграфii.


Iранскi парламент зацвердзiў законапраект, якi, фактычна, устанаўлiвае смяротнае пакаранне за стварэнне i распаўсюджванне парнаграфiчных матэрыялў. За гэты закон прагаласавалi 148 дэпутатаў Меджлiса, супраць – усяго 5.
У законе ўказана, што “стварыцелi парнаграфiчных матэрыялаў i асноўных элементаў да iх прызнаюцца тымi, што разбэшчваюць свет i будуць пакараныя адпаведным чынам”. Паняцце “тыя, што разбэшчваюць свет” узята з Карана i лiчыцца найбольш цяжкiм злачынствам з пункту гледжання шарыята. Па законам Iрана, за такiя злачынства прысуджаецца смяротнае пакаранне.
Пад дзеянне закона падпадаюць, у прыватнасцi, рэжысёры, прад’юсары, акторы i аператары порнафiльмаў. Закон забараняе ўсю вiдэопрадукцыю: вiдэокасеты, кампакт-дыскi i DVD. Друкаваныя выдання парнаграфiчнага характара ўжо забаронены iранскiм законам.
На сёняшнi момант, у вязьнiцах краiны знаходзяцца дзясяткi людзей, якiя абвiнавачаны ў здымках порно, у тым лiку, каля 30 мужчынаў, якiя займалiся стварэннем парнаграфiчных фiльмаў з дапамогай мабiльных тэлефонаў з мэтай iх продажу.







All the contents on this site are copyrighted ©.