2007-07-02 17:46:16

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Сацыяльнай навукi Царквы.


V. Правы працоўных
а) Годнасць працаўнiкоў i захаванне iхнiх праў.
301 Права працаўнiкоў, як i ўсе iншыя правы, заснаваны на натуры чалавечай асобы i на яе трансцэндэнтнай годнасцi. Сацыяльная навука Царквы палiчыла патрэбным пералiчыць некаторыя з iх, жадаючы, каб яны былi прызнаны ў юрыдычных сiстэмах: права на адпаведную ўзнагароду; права на адпачынак; права на такiя ўмовы працы i на такую тэхналогiю вытворчасцi, якое б не прыносiла шкоды а нi фiзiчнаму здароў’ю, а нi маралi працаўнiка; права на абарону асобы на працоўным месцы без якой-небуць шкоды для сумлення i годнасцi; права на дастатковыя субсiдзii, неабходныя для падтрымання жыцця безпрацоўных i iхнiх семьяў, права на пенсыю, а таксама на забяспечэнне ў старасцi, пры хваробе, у няшчасных выпадках, злучаных з выкананнем працы, права на сацыяльную апеку аб мацярынстве; права аб’ядноўвацца i ствараць асацыяцыi. Гэтыя правы часта парушаюцца, падцверджаннем гэтага служаць такiя з’явы, як недастаткова аплачваемая праца, неабароненая цi юрыдычна не аформленая праца. Часта ўмовы жыцця мужчын, жанчын i дзяцей, асаблiва ў краiнах на шляху развiцця, у такой меры безчалавечныя, што пагарджаюць iх годнасць i шкодзяць здароў’ю.
б) Права на справядлiвую аплату i падзел яе.
302 Аплата – гэта самы важны iнструмент устанаўлення справядлiвасцi ў працоўных зносiнах. “Справядлiвая зарплата ёсць законным плёнам працы”; сур’ёзную несправядлiвасць здзяйсняе той, хто яе не плацiць цi не аддае яе ў пэўны час i ў памерах, якiя адпавядаюць працы. Заработная плата – гэта iнструмент, якi адкрывае працоўнаму доступ да дабротаў зямлi: “праца павiнна ўзнагароджвацца такiм чынам, каб чалавеку была дадзена магчымасць годным чынам развiваць матэрыяльнае, сацыяльнае культурнае i духоўнае жыццё – i сваё ўласнае, i сваiх блiзкiх – у залежнасцi ад абавязкаў i прадуктыўнасцi кожнага чалавека, а таксама ад умоў кожнага прадпрыемства i з улiкам агульнага дабра”. Простай дамовы памiж працаўнiком i працадаўцай аб памерах узнагароджання недастаткова, каб квалiфiкаваць абумоўленае ўзнагароджанне як “справядлiвае”, бо “яно павiнна быць дастатковым для ўтрымання” працоўнiка: натуральная справядлiвасць папярэджвае i пераўзыходзiць свабоду пагадненняў.
303 Эканамiчны дабрабыт краiны не вымяраецца выключна колькасцю створаных дабротаў; трэба ўлiчваць i тое, якiм чынам яны ствараюцца i наколькi ёсць справядлiвым падзел прыбыткаў, якi ўсiм павiнен адкрываць доступ да таго, што павiнна быць i служыць для развiцця i ўдасканалення асобы. Трэба iмкнуцца да справядлiвага падзялення прыбытку на аснове крытэрыяў не толькi камунiтатыўнай справядлiвасцi, але i сацыяльнай справядлiвасцi, значыць з улiкам, акрамя аб’ектыўнай вартасцi працы, чалавечай годнасцi працуючых суб’ектаў. Сапраўды эканамiчны дабрабыт асягаецца таксама дзякуючы адэкватнай сацыяльнай палiтыцы падзелу прыбытку, якая, уважлiва i належным чынам, ставiцца да заслугаў i патрэбаў грамадзянаў.
в) Права на забастоўку.
304 Сацыяльная навука прызнае законнасць забастовак, “калi яны з’яўляюцца непазбежным цi неабходным сродкам для асягнення адпаведнага станоўчага вынiка”, калi ўсе iншыя метады пераадолення канфлiктаў не далi рэзультатаў. Забастоўку, адно з самых важных набыткаў прафiсыйных саюзаў, магчыма акрэслiць як калектыўную i ўзгодненую адмову працаўнiкоў здзяйсняць свае функцыi, каб дабiцца пэўных рэчаў, аказваючы такiм чынам цiск на працадаўцаў, на дзяржаўныя ворганы i грамадскую думку, палепшанне ўмоў працы i ўласнага грамадскага становiшча. Таксама i забастоўка, хаця ж яна з’яўляецца ў пэўным сэнсе ультыматумам, заўсёды павiнна быць мiрным метадам выяўлення патрабаванняў i барацьбы за ўласныя права; забастоўка робiцца “маральна непрыймальнай, калi яна суправаджаецца актамi насiльля цi калi ёй надаюць мэту, не злучаную ўпрост з умовамi працы цi калi яна супярэчыць агульнаму дабру грамадства”.
VI. Салiдарнасць памiж працоўнымi.
а) Важнае значэнне прафiсыйных саюзаў
305 Настаўнiцтва прызнае асновапалягаючыю ролю прафiсыйных саюзаў працаўнiкоў. Яны iснуюць таму, што працаўнiкi маюць права ствараць асацыяцыi цi аб’яднаннi каб баранiць жыццёвыя iнтэрэсы людзей, занятых рознымi тыпамi працы. Прафiсiйныя саюзы “узнiклi як вынiк барацьбы працоўных за свае законныя права; для абароны гэтых праў ад прадпрыймальнiкаў i ўладальнiкаў сродкаў вытворчасцi”. Прафсаюзныя арганiзацыi, якiя маюць асаблiвую мэту, служачы агульнаму дабру, - з’яўляюцца канструктыўным фактарам сацыяльнага парадка i салiдарнасцi, а значыць неабходным элементам грамадскага жыцця. Прызнанне праў працоўных заўсёды было непростай праблемай, бо яно здзяйсняецца ў сярэдзiне складаных гiстарычных i iнстiтуацыйных працэсаў; магчыма сказаць, што да гэтай пары яно не зрабiлася поўным. Гэта праблема робiць асаблiва актуальнай i сапраўдную салiдарнасць памiж працаўнiкамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.