2007-06-30 12:58:13

Пісьмо Папы Бэнэдыкта 16 да католікаў Кітаю


Пісьмом да біскупаў, сьвятароў, да Пасьвячаных Асоб ды да сьвецкіх вернікаў Каталіцкага Касьцёла Кітаю жадаю выказаць да вас- піша Папа- маю любоў і блізкасьць. Раблю гэта як Наступнік Сьвятога Пятра і Паўсюдны Пастыр Касьцёла.
Пісьмо падкрэсьлівае дзьве асноўныя думкі: з аднаго боку глыбокую прывязанасьць да Каталіцкае Супольнасьці, што жыве ў Кітаю ды з другога боку вернасьць вялікім вартасьцям каталіцкае традыцыі ў галіне эклезыялогіі. Бэнэдыкт 16 прыпамнае галоўныя лініі эклезыялогіі Другога Ватвыканскага Сабору і каталіцкае традыцыі, адначасна бяручы пад увагу асаблівыя аспэкты жыцьця Каталіцкага Касьцёла ў Кітаю.
Сьвяцейшы Айцец пачынае сваё пісьмо шырокаю панарамікаю з жыцьця Каталіцкага Касьцёла ў Кітаю ў апошніз 50-і гадах. Каталіцкая супольнасьць у гэтым пэрыядзе перайшла цяжкую і балючую дарогу, якая не толькі выціснула на ёй глыбокае кляймо, але таксама надала ёй характэрныя прыкметы, якія вылучаюць яе па сёньняшні дзень. Папа піша, між іншым, што некаторы Пастыры “не жадаючы падвяргнуцца няслушнаму кантролю, які пашыраўся над жыцьцём Каталіцкага Касьцёла, а таксама жадаючы зьберагчы абсалютную вернасьць Наступніку Сьвятога Пятра і каталіцкай дактрыне, былі прымушаныя таемна прыймаць сьвятарскія сьвядчыны”, каб запэўніць душпастырскую паслугу сваім супольнасьцям. Бэнэдыкі 16, уважна аналізуючы сітуацыю ў Кітаю, сьвядомы, што Касьцёл перажывае там сільныя ўнутраныя кантрасты. Так балюячая сітуацыя- піша Папа- не была спрычыненая розніцаю дактрынальных стаўленьняў, але вынікае “са значнай ролі, якую выконваюць органы, накінутыя як найбольш адказныя за жыцьцё каталіцкае супольнасьці”. Справа ідзе пра органы, якіх мэты не ёсьць згодныя з навукаю Каталіцкага Касьцёлу. Сьвятая Сталіца давала са свайго боку ўказаньні адносна розных аспэктаў, каб даць найлепшыя адказы на пытаньні і ўказаць бясьпечныя кірункі душпастырскае дзейнасьці ў будучых гадах.
“Я не намерваюся кранаць скоадзенай праблематыкі добра вам вядомай- піша Папа да католікаў Кітаю- “але жадаю ў гэтым лісьце даць некалькі ўказаньняў адносна жыцьця Касьцёла і дзела эвангэлізацыі ў Кітаю, каб вам дапамагчы ў адкрываньні таго, чаго чакае Госпад і Настаўнік Ісус Хрыстос”. Далей кранаючы некаторыя праблемы, якія вынікаюць з просьбаў накіраваных да Сьвятой Сталіцы з боку біскупаў і сьвятароў Кітаю, Бэнэдыкт 16 дае ўказаньні адносна прызнаньня духоўных асоб з неафіцыйнай супольнасьці кітайскімі ўладамі і шырока падкрэсьлівае тэму Кітайскага Эпіскапату, з асаблівым падкрэсьленьнем спраў, якія тычацца назначэньня Біскупаў. Апрача таго, спэцыяльнае значэньне маюць душпастырскія ўказаньні, якіх Папа надае супольнасьці, падкрэсьліваючы на першым месцы постаць і місію Біскупа ў дыяцэзальнай супольнасьці: “нічога без Біскупа”.
Калі справа ідзе пра адносіны каталіцкае супольнасьці з Дзяржаваю, Бэнэдыкт 16, ў тоне поўным пашаны, прыпамінае каталіцкую навуку, якую перадаў таксама Другі Ватыканскі Сабор. Выказвае жаданьне, каб змог разьвівацца дыялог паміж Сьвятою Сталіцаю а кітайскім урадам, які накіроўваўся б да асягненьня пагадненьня адносна назначаньня біскупаў, магчымасьці поўнага практыкаваньня каталіцкае веры ў пашане сапраўднае рэлігійнае свабоды ды нармалізацыі адносін паміж Сьвятою Сталіцаю а ўрадам у Пэкіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.