2007-06-30 12:07:15

Папа накiраваў лiст да вернiкаў Кiтая.


У лiсце адрасаваным 610 кляштарам, Прэфект Кангрэгацыi да спраў эвангелiзацыi народаў, кард. Дiас, i сакратар Папскай мiсiянарскай службы а. Сiро Бьёндзi, заклiкаюць законнiц малiцца за тое, каб лiст Свяцейшага Айца быў добра ўспрыняты ў Кiтаi, каб гэта краiна зрабiлася адкрытай для эвангелiзацыi i ў ёй была забяспечана свабода веравызнання для ўсiх вернiкаў.
Айцец Бьёндзi заявiў, што лiст Свяцейшага Айца, падпiсаны ў свята Пяцiдзясятнiцы, 27 траўня, будзе вельмi важным пунктам у гiсторыi Трэццяга тысячагоддзя. Законнiкi моляцца аб тым, каб “лiст Свяцейшага Айца быў добра прыняты, каб Кiтай зрабiўся адкртым для Эвангелля i забяспечыў свабоду веравызнання для ўсiх вернiкаў”, - сказаў кардынал Iван Дiас. Пры гэтым ён дадаў, што Бенедыкт XVI° напiсаў згаданы лiст каб “выказаць сваю духоўную блiзкасць i прапанаваць шляхi арыентацыi адносна жыцця Царквы i працы па эвангелiзацыi народа гэтай вялiкай краiны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.