2007-06-30 12:08:14

Заява кiраўнiка прэсавага бюро Ватыкану аб становiшчы хрысцiянаў на Блiзкiм Усходзе.


Паўтараючы словы Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° аб пакутах хрысцiянаў у Iраку, галава прэсавай службы Ватыкана а.Федерыко Ламбардзi заявiў: “Царква суправаджае з любоў’ю i захапленнем усiх сваiх сыноў i дачок i падтрымлiвае iх у гэты час сапраўднага пакутнiцтва за iмя Хрыста”.
Прадстаўнiк Апостальскай сталiцы сказаў гэта, прыймаючы ўдзел у праграме Ватыканскага тэлебачання..
Гэтымi глыбокiмi i моцнымi словамi Бенедыкт XVI° адказаў на трывалы заклiк аб дапамозе хрысцiнскiм суполкам на Блiзкiм Усходзе, якi зараз пакутуе ад вайны, асблiва Iрак, дзе забойства i выкраданне святароў i дапамагаючых iм людзей у апошнiя тыднi зрабiлiся жудаснай выявай пакутаў, якiя працягваюцца доўгi час”, - зазначыў а.Ламбардзi.
Свяцейшы Айцец выказаў сваё меркаванне з нагоды сучаснай сiтуацыi на паседжаннi, якое было прысвячана дапамозе усходнiм Цэрквам i таксама зрабiў аналагiчныя заўвагi пад час спадкання з Патрыярхам Асырыйскай Царквы Марамам Дiнхам IV °.
“Мы не можам забывацца аб пакутнiцтве нашых братоў, безабаронных перад насiльлем”, - зазначыў а. Ломбардзi.







All the contents on this site are copyrighted ©.