2007-06-28 13:25:50

У свята святых Пятра i Паўла Папа уручыў бiскупам "палiум"


У пятнiцу 29 чэрвеня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° уручыў палiум 51 бiскупу. Штогод гэтым ганаровым знакам адзначаюцца ўсе арцыбiскупы, назначаныя на працягу года. У гэтым годзе палiум, сярод iншых, атрымалi арцыбiскупы Йоханенсбурга (Паўднёваафрыканская Рэспублiка) i Сан-Паоло (Бразылiя). Палiум сымвалiзуюць сувязь арцыбiскупаў з Святым Пасадам. Гэта белае палатно, зробленае з воўны, асвячанае пад час свята святой Агнешкi. Палiум захоўваюцца на магiле св.Пятра i, па традыцыi, перадаюцца арцыбiскупам у свята святых апосталаў Пятра i Паўла.







All the contents on this site are copyrighted ©.