2007-06-28 13:23:46

Непадалёк ад нас - у суседдняй Польшчы праходзіць 22 Сусветны Кангрэс марскога апостальства . "За тых, хто ў моры" - балеюць душою і клапоцяцца капеланы са 110 цэнтраў ва ўсіх буйных портах свету.


Y Гдыні і Гданьску прадстаўлены ў гэтыя дні ўсе кантыненты і акіяны планеты.Тэма сустрэчы - "У салідарнасці з людзьмі ў моры - сведчанне надзеі праз Слова, Літургію і дыяканію". Як зазначае ў прынагодным інтэрв'ю сакратар Папскай Рады па апостальстве для эмігрантаў і вандраўнікоў і таксама кіраўнік кансісторыі "Stella Maris"( зорка мора)арцыбіскуп Агосціно Маркетто, (былы апостальскі нунцы на Беларусі), сёння толькі работнікаў - маракоў дзясяткі мільёнаў чалавек. напрыклад, трэба мець на ўвазе, ўто 90 працэнтаў усіх гандлёвых грузаў перавозіцца, як і ў старажытнасці, па вадзе.










All the contents on this site are copyrighted ©.