2007-06-27 15:36:47

У Кёльне прайшла выстава, прысвячаная Свяцейшьаму Айцу.


Па паведамленню прэсавай службы бiскупаў Кёльна, каля 10.000 вернiкаў наведалi выставу пад назвай “Бенедыкт XVI° - Папа з Германii” . Выстава была прымеркавана да 80-й гадавiны народжання Свяцейшага Айца асветнiцкiм цэнтрам Кёльнскай арцыдыяцэзii. Да сёняшнiх дзён яна працавала ў Кёльне i Дюсэльдорфе.
У рамках выставы экспануюцца такiя раздзелы, як “Гады маладосцi”, “Акадэмiчная дзейнасць”, “Царкоўная дзейнасць”, “Тэалагiчная дзейнасць” i “Знаходжанне на Пасадзе Святога Пятра”. Паведамляецца, што потым выстава пераедзе ў гарады Вупперталь i Лiверкузен, а на прыканцы гэтага года яна пройдзе ў Бадэн-Вюртэмберге.







All the contents on this site are copyrighted ©.