2007-06-27 14:14:14

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 27-га чэрвеня


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Папа сустрэўся з тымі вернікамі і паломнікамі, якія не змаглі ўвайсьці да Аўлі Папы Паўла 6-га. Затым жа ў той аўлі Сьвяцейшы Айцец сустрэўся ўжо з зарганізаванымі групамі вернікаў.
Была гэта ўжо 23-я аўдыенцыя Папы для вернікаў у гэтым годзе. У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Сёньняшняя катахэза была прысьвечана Сьвятому Кірылу Ерусалімскаму.
RealAudioMP3
Гэты айцец Царквы нарадзіўся каля 315-га года. Памёр у 387-м годзе. З яго багатае тэалагічнае спадчыны зьберагліся славутыя катахэзы сказаныя ў Базыліцы Сьвятога Гробу да катэхумэнаў, якія падрыхтоўваліся да хросту. Паясьніваў у іх- сказаў Бэнэдыкт 16- чым ёсьць сакрамант хросту і мірапамазаньня. Тлумачыць значэньне літургічных знакаў, уводзіць 10-ць дагматычных праўдаў, якія зьмешчаныя ў “Верую” а зытам затрымліваецца над таямніцаю Эўхарыстыі. Прытрымліваецца біблійных тэкстаў паказваючы працягласьці, якія ўзьнікаюць паміж Старым і Новым Запаветам.
Яго катахэзы- сказаў на заканчэньне Папа Ратцынгэр- па сёньняшні дзень зьяўляюцца прыкладам хрысьціянскага сакрамантальнага (традыцыйнага) азнаямленьня ды навучаньня веры і маральных прынцыпаў.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.