2007-06-27 14:17:48

Бэнэдыкт 16 прывярнуў традыцыйную законную норму ў часе выбару Рымскага Папы.


Да важнага выбару Папы будзе ад цяпер заўсёды патрэбная большасьць двух трэціх галасоў кардыналаў прысутных на Канклявэ. Гэтую традыцыйную законную норму, якая была перад пантыфікатам Папы Паўла 6-га, Бэнэдыкт 16 прывярнуў спэцыяльным Апостальскім лістом “Моту Пропрыё” ад 11-га чэрвеня гэтага году.
Сьвяцейшы Айцец прыпамінае, што ў Апостальскай Канстытуцыі аб выбары Рымскага Біскупа “Унівэрсі Домінічы грэджыс” ад 1996-га году Папа Ян Павал ІІ не зьмяніў ў нічым кананічных нормаў, якія выдаў пад гэтым оглядам Папа Павал 6-ы ў Апостальскай Канстытуцыі “Романо Понтыфічы эліджэндо” ад 1975-га году. Згодна з імі ў першых галасаваньнях да важнага выбару Папы патрабавалася большасьць двух трэціх галасоў. Калі б аднак Канкляў працягваўся доўга, то пасьля 33-х ці 34-х галасаваньнях да важнасьці выбару замест двух трэціх галасоў хопіць абсалютная большасьць- значыць прынамсі адзін голас больш ад паловы прысутных кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.