2007-06-26 13:27:52

Кардынал Пупар выказаў пазыцыю Каталiцкай Царквы да Праваслаўнай Царквы ў Расii.


У Ватыкане гавораць аб тым, што не iмкнуцца зрабiць Расiю каталiцкай, i канстатуюць палепшанне адносiнаў з Маскоўскiм патрыярхатам.
“Нiхто нiколi такой мэты (зрабiць Расiю каталiцкай краiнай) не ставiў. Мы, католiкi, молiмся, каб Расiя заставалася хрысцiянскай краiнай i ўсе дзецi Царквы – праваслаўныя цi католiкi – маглi працягваць служэнне i сведчыць аб сваёй мiсii”, - сказаў пад час спаткання са студэнтамi праваслаўнага Свята-Цiханаўскага гуманiтарнага унiверсiтэта старшыня Папскiх радаў да спраў культуры i да спраў межрылiгiйнага дыялога кардынал Поль Пупар.
У той жа час ён прызнаў, што, прапаведваючы ўласную веру, праваслаўныя i католiкi могуць мець некаторыя разыходжаннi”.
Аднак кардынал звярнуў увагу на жаданне абодвух Цэркваў “супольна гаварыць аб нашай веры”, дадаўшы, што на спатканне са студэнтамi ён надзеў крыж, якi яму нядаўна падарыў Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II°.
Апостальскi нунцый у РФ, арцыбiскуп Антонiо Меннiнi, якi таксама прыймаў удзел у сустрэчы, адзначыў, што “атмасфера адносiнаў памiж нашымi Цэрквамi змянiлася”.
“Мы можам супольна сведчыць аб хрысцiянскiх каштоўнасцях. Мы можам быць сябрамi. Гэта вельмi важна”, - падкрэслiў дыпламатычны прадстаўнiк Апостальскага пасада.
Па яго словах, Руская Праваслаўная Царква адчувае, што Каталiцкая Царква паважае яе. “Мы лiчым Праваслаўную Царкву ў Расii Царквой краiны. I вельмi добра, што мы можам сустракацца i знаёмiцца з вашай духоўнай традыцыяй”, - зазначыў арцыбiскуп Меннiнi.







All the contents on this site are copyrighted ©.