2007-06-26 13:29:08

Ва Украiне разам малiлiся за захаванне навакольнага асяроддзя прадстаўнiкi розных рэлiгiй.


16 чэрвеня ва Ужгарадзе кiраўнiкi Рыма-каталiцкiх i Грэка-каталiцкiх дыяцэзiй i семiнарый Украiны i суседнiх дзяржаў, прадстаўнiкi Праваслаўнай Царквы i прадстаўнiкi iншых хрысцiянскiх канфесiй, юдэi i мусульмане супольна малiлiся, каб прыцягнуць увагу грамадскасцi да праблемаў забруджвання навакольнага асяроддзя. Iх суполны зварот да Бога гучаў на царкоўна-славянскай, венгерскай i арабскай мовах. Сведкамi унiкальнай экуменiчнай малiтвы былi ўдзельнiкi Ужгародскага прэс-клуба.
Прадстаўнiкi духавенства таксама прынялi ўдзел у межнароднай навуковай канфярэнцыi “Царква i навакольнае асяроддзе: еўрапейскi вопыт i ўкраiнскiя перспектывы”, якая праводзiлася на базе ўжгародскай грэка-каталiцкай акадэмii iмя блаславёнага пакутнiка Тэадора Ромжы.
Канфярэнцыя разглядала пытанне аб удзелу Царквы ў захаваннi навакольнага асяроддзя пры шчыльным супрацоўнiцтве з ворганамi ўлады, мясцовага самакiравання, навуковымi адукацыйнымi ўстановамi i грамадскасцю. Матэрыялы гэтага спаткання плануецца выдаць асобным зборнiкам.
Галава Мукачэўскай грэка-каталiцкай епархii Мiлан Шашык выказаўся за тое, каб святары розных веравызнанняў аб’ядналiся ў супольных малiтвах. У той жа час, ён адзначыў, што да сёняшняга моманту застаецца адкрытым пытанне аб арганiзацыi для агульнай справы высiлкаў католiкаў i праваслаўных.







All the contents on this site are copyrighted ©.