2007-06-25 15:47:28

У сувязі з цяжкім станам здароўя праваслаўнага архіепіскапа Афінскага і Усяе Грэцыі Хрыстодула, Папа Бенедыкт 16 накіраваў яму ліст для духоўнай падтрымкі.


Выказваючы сваю блізкасць да цярпенняў праваслаўнага Ўладыкі Хрыстодула,
Бенедыкт 16 кажа пра сваю салідарную малітву "ва здравіе" брата ў Хрысце.
...Упершыню яны сустрэліся ў Ватыкане ў снежні 2006 года і падпісалі сумесную Дэкларацыю са сцверджаннем, што будуць выяўляць настойлівасць ў руху наперад канструктыўнага багаслоўскага дыялогу і ўмацавання агульнага міжрэлігійнага. У часе тае сустрэчы Бенедыкт 16 і архіепіскап Хрыстодул заклікалі католікаў і праваслаўных унесці свой культурны і, галоўнае, духоўны ўклад у абарону хрысціянскіх каранёў Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.