2007-06-25 15:20:16

Прапануем чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай навукi Царквы.


д) Праца непоўнагадовых.
296 Праца непоўнагадовых, у недапушчальных формах – гэта выява насiльля, меньш яўная, чым iншыя, але ад гэтага не застаецца меней жудаснай”. Гэта насiiльле, пры ўсiх яе палiтычных, эканамiчных i юрыдычных наступствах, застаецца па сваёй сутнасцi маральнай праблемай. Вось перасцярога Льва ХIII° : “што тычыцца дзяцей, то трэба клапацiцца аб тым, каб яны не працавалi на фабрыках i ў майстэрнях, пакуль iхныя фiзiчныя, iнтэлектуальныя i маральныя сiлы не набудуць дастатковай моцы з узростам. У дзяцiнстве сiлы моцна квiтнеюць, але папярэдняе выкарыстанне iх знiшчае, i тады дзецi ўжо не могуць атрымаць адукацыю”.
Бядота, якой з’ўляецца праца дзяцеяй, iснуе нават пасля ста гадоў i пакуль непазбежна.
Нават адчуваючы, што ў некаторых краiнах пакуль немагчыма абыйсцiся без працы дзяцей бяз укладу ў сямейны бюджэт i эканомiку краiны i што некаторыяе формы працы, якiя прадугледжваюць працоўны непоўны дзень, могуць быць карыснымi для самiх дзяцей, сацыяльная навука паказвае ўзрастанне “працоўнай эксплуатацыi непаўнагадовых ва ўмовах сапраўднага рабства”. Падобная эксплуатацыя ў’яўляе сабой сур’ёзнае парушэнне праў чалавечай годнасцi, “носьбiтам якой выступае кожны iндывiдыум, якiм бы маленькiм цi знешне мала карысным ён не быў”.
е) Эмiграцыя i праца.
297 Iмiграцыя можа быць рэсурсам, а не перашкодай для развiцця. У сучасным свеце паглыбляецца дысбаланс памiж багатымi i беднымi краiнамi, а развiццё камунiкацый хутка скарачвае дыстанцыi, таму людзi, у пошуках лепшых умоў для жыцця, усё актыўней мiгруюць з не вельмi прывабных месцаў зямлi. Прыбыццё гэтых людзей у развiтыя краiны часта ўспрыймаецца як пагроза высокаму ўзроўню дабрабыту, якi быў асягнуты за дзясяцiгоддзi эканамiчнага ўзросту. Аднак эмiгранты, у большасцi выпадкаў, запоўнiваюць тую частку рынка працы, якая iнакш засталася б пустой, i дзейнiчаюць у рэгiёнах, дзе мясцовых працаўнiкоў не хапае цi дзе яны не жадаюць працаваць.
298 У Краiнах, якiя прыймаюць iмiгрантаў, установы оавiнны ўважлiва сачыць за тым, каб не распаўсюджвалася спакуса на эксплутаванне iншаземнай працоўнай сiлы, пазбаўляючы яе праў, якiя гарантуюцца мясцовым працаўнiкам; гэтымi правамi павiнны карыстацца ўсе, без дэскрымiнацыi.
Рэгуляванне мiграцыйнымi крынiцамi згодна з крытэрыямi справядлiвасцi i раўнавагi, - адна з неабходных умоў для таго, каб размяшчэнне людзей адбывалася б гарантыямi, якiя патрабуе годнасць чалавечай асобы.
Iмiграната трэба прыймаць як асобу, дапамагаючы яму разам з сямьёй iнтэгравацца ў сацыяльнае жыццё. У гэтай перспектыве неабходна захоўваць i сцверджваць права на аб’яднанне сем.яў.
У той жа час, наколькi гэта магчыма, трэба спрыяць стварэнню ўсiх умоў, у якiх узроснуць магчымасцi для працы ў рэгiёнах, адкуль паходзiць эмiграцыя.
ж) Сельская гаспадарка i права на працу.
299 Асаблiвай увагi заслугоўвае сельскагаспадарчая праца, бо яна мае вялiкую эканамiчную, сацыяльную i культурную ролю ў эканамiчных сiстэмах многiх краiнаў, сутыкаецца са шматлiкiмi праблемамi ў рамках усё болей глабалiзаванай эканомiк, а таксама з праблемамi, якiя злучаны з абаронай навакольнага асяроддзя: “Такiм чынам, неабходны карэнныя i сапраўдныя сродкi, якiя звернуць сельскай гаспадарцы – i людзям, i тым, што працуюць у полi – аснову здаровай эканомiкi, якая вызначае развiццё ўсяго сацыяльнага грамадства”. Глыбокiя i радiкальныя змены на сцыяльным i культурным узроўнi, якiя закранаюць таксама сельскую гаспадарку i сялянскi свет у яго шматгранны вымярэннях, настойлiва патрабуюць глыбей зразумець сялянскую працу ўяе шматлiкiх вымярэннях. На гэты надзвычай важны выклiк павiнна адказаць такая палiтыка ў галiне сельскай гаспадаркi i аховы навакольнага асяроддзя, якая пераадолее спадчыну мiнуўшчыны на абарону i выканае новые перспектываў для сучаснай сельскай гаспадаркi, здольнай мець важную ролю ў сацыяльным i эканамiчным жыццi.
300 У некаторых Краiнах неабходна перараспрадзялiць зямлю ў рамках аграрнай рэформы, каб пераадолiць перашкоды, якiя непрадуктыўная сiстэма латыфундзiй, асуджаная сацыяльнай навукай Царквы, ставiць на шлях сапраўднага сацыяльнага развiцця: “Краiны на шляху развiцця могуць эфектыўна супрацьставiцца сучаснаму працэсу канцэнтрацыi маёмасцi на зямлю, калi вывучаць сапраўды важныя некаторыя сiтуацыi. Маюцца на ўвазе недахопы ў законадаўстве i занадта маруднае прызнанне права маёмасцi на зямлю i рынка крэдытавання, адсутнасць iнтэрэса да даследванняў i адукацыi ў галiне сельскай гаспадаркi, знявага да сельскагаспадарчых паслуг i iнфраструктур у сельскай мясцовасцi”. Таму аграрная рэформа робiцца не толькi палiтычнай неабходнасцю, але i маральным доўгам: яе адсутнасць нiвелiруе станоўчыя наступствы адкрытасцi рынкаў i ў вогуле тых спрыяючых магчымасцяў для роста, якiя можа прапанаваць сучасная глабалiзацыя”.







All the contents on this site are copyrighted ©.