2007-06-25 15:04:03

Патрыярх багдада супраць падзялення па канфесыйным прызнаку.


“Этнiчна-канфесыйны падзел Iрака не мае сэнса. Хрысцiяне жывуць у розных частках Iрака, як i сунiты, i шыiты. Чаму трэба падзяляць нашу краiну?”, - заявiў Патрыярх Халдэйскай Царквы Мар Эммануэль III° Дэллi з нагоды прапановы стварыць хрысцiянскi рэгiён на раўнiне Нiнiвех, якая знаходзiцца на мяжы з Курдыстанам, дзеля таго, каб даць спакойна жыць пераследуемым хрысцiянам.
“Мы супраць усiх канфесыянальных падзелаў у Iраку”, - зазначыў Патрыярх, якi даслаў сваю заяву ў Апостальскую сталiцу праз прадстаўнiка халдэяў а.Фiлiпа Найiма. “Мы не можам незаўважваць праблемы: ёсць хрысцiяне, якiя ўцякаюць на поўнач краiны. Трэба дапамагчы iм i даць неабходныя для жыцця сродкi ў чаканнi таго, калi яны будуць мець магчымасць вярнуцца ва ўласныя дамы, зноў атрымаць сваё зямлю i ўласнасць, якую былi прымушаны пакiнуць. Гэта фундаментальнае права, якое кожная дзяржава павiнна гарантаваць сваiм грамадзянам”, - сказаў Патрыярх Дэллi. Ён таксама дадаў, што “калi iснуюць абсалютна хрысцiянскiя вёскi, то мы жадаем, каб яны кiравалiся хрысцiянскай адмiнiстрацыяй. Iрак, працягнуў сваю думку халдэйскi Патрыярх Багдада, - заўсёды быў адкрыты i не мае сэнсу ствараць падзел. Хрысцiяне жывуць ва ўсiх частках Iрака i мы маем працяглыя адносiны сяброўства з усiмi i не жадаем адмаўляцца ад iх. Iракцы заўсёды былi адзiным народам”.
У той жа час, хрысцiянскi дастойнiк заявiў аб тым, што хрысцiяне Iрака не жадаюць весцi нiякога дыялога з тэрарыстамi, бо “яны ўжываюць рэлiгiю для ўласных мэтаў i тым самым наносяць шкоду iсламу... Мы просiм мусульманскiх кiраўнiкоў супрацiвiцца фундаменталiзму i тэрарызму, якiя шкодзяць Iсламу”, - зазначыў Патрыярх Дэллi.







All the contents on this site are copyrighted ©.