2007-06-25 15:47:08

Вялікі Магістр Мальтыйскага Ордэну фра Бэрці быў прыняты Папам Бенедыктам 16 на спецыяльнай аўдыенцыі.


У 35 краінах свету, уключаючы нашу Беларусь, ажыццяўляе Сувярэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн больш за 150 дабрачынных праектаў. Тэмы, якія краналіся зараз, у часе спецыяльнай аўдыенцыі, Папам і Вялікім Магістрам ды суправаджаючымі яго адказнымі мальтыйцамі, мелі на мэце пашырэнне ініцыятыў Ордэна ў абарону міра на Блізкім Усходзе, аказанне экстрэннай дапамогі 22-м краінам Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі у галіне аховы здароўя; гістарычнае традыцыйнае паломніцтва Ордэна ў Святую Зямлю і дзеянні па развіццю міжрэлігійнага дыялога. Гэтая дружалюбная сустрэча адбылася па старажытнай традыцыі ў дзень св. Яна Хрысціцеля - ахоўніка мальтыйскага Ордэну. Члены невялікай групы Мальтыйцаў на чале з князем Эндрю Бэрці расказалі, што сёння сотні экспертаў Ордэна выконваюць праграмы дапамогі ў Беларусі і ў Украіне, ў Косава, Афганістане, суданскім Дарфуры, у многіх пакутных краінах Паўднёвай Азіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.