2007-06-25 14:34:41

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 24-га чэрвеня


А паўдні, ў нядзелю 24-га чэрвеня, Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб постаці Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Ён паясьніў, што папярэднік Ісуса Хрыста ёсьць адзіным з прарокаў, якога Царква ўшаноўвае таксама ў дні нараджэньня. Быў пасланым “Голасам”, каб абвяшчаць Уцелаўлёнае Слова. Дзеля гэта ўспамін Яго народзін абазначае ў сапраўднасьці сьвяткаваньні ў гонар Хрыста, сьвяткаваньні, якія ёсьць ажыцьцяўленьнем абяцаньняў ўсіх прарокаў”.
RealAudioMP3
Ян Хрысьціяцель падрыхтаваў дарогу прыходзячаму Мэссыі. Ахрысьціў Яго ў рацэ Ярдань. Пазнаў Ісуса з Назарэту і паказаў Яго Ізраілю як Сына Божага і Адкупіцеля Чалавека: “Вось Ягнятка Божае, якое нішчыць грахі сьвету”. Далей Папа зьвярнуў увагу, што апошні з прарокаў Старога Запавету здолеў зьберагчы адвагу і безкампраміснасьць. “Як сапраўдны прарок, Ян дае сьведчаньне праўдзе ў безкампрамісны спосаб. Кляймуе парушэньне Божых Прыказаньняў таксама і тады, калі дапускаліся іх людзі ўлады. У сітуацыі, калі абвінаваціў ў цужалостве Ірада ды Ірадыяду, заплаціў за гэта жыцьцём- сказаў Бэнэдыкт 16- ды заахвоціў вернікаў да “прызываньня Ягонага заступніцтва, разам з Найсьвятою Дзеваю Марыяю, каб у нашых часах Царква здолела заўсёды трываць ў вернасьці Хрысту ды з адвагаю сьведчыла аб Ягонай праўдзе і любові да ўсіх”.
Вітаючы пілігрымаў Папа асабліва прывітаў італьянскіх паломнікаў. Выказаў ім сардэчную падзяку за малітвы і ўсялякага роду формы салідарнае падтрымкі. У Італіі 24-га чэрвеня зьбіраюцца ахвяраваньні на так званы “Аболь Сьвятога Пятра”, значыць на міласэрную дзейнасьць Папы Рымскага. У мінулым 2006-м годзе італьянскія вернікі перадалі Сьвяцейшаму Айцу амаль 3-ы мільёны эўро. У гэтым годзе яны зьбіралі грошы, між іншым, на дапамогу сіротам у Руандзе і Кэніі, на дапамогу ахвярам землятрасеньня і паводкі ў Лацінскай Амэрыцы ды таксама на пабудову бальніцаў у Сараеве ды Армэніі.


Вось яшчэ адно паведамленьне з Ватыкану

У панядзелак 25-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 назначыў Старшынёю Папскае Рады да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу кардынала Жан Луі Турана, які дагэтуль быў Архіварысам і дырэктарам Ватыканскае Бібліятэкі. Кардынал Туран замесьціць на гэтай пасадзе кардынала Поль Пупара.








All the contents on this site are copyrighted ©.