2007-06-23 09:57:31

Працягам да намеру афіцыйнага Берліна вярнуцца да абмеркавання неабходнасці прыпамінання хрысціянства ў Канстытуцыі Еўропы сталася заява Польшчы.


Прэзідэнт і прэм'ер нашай суседкі-Польшчы браты Лех і Яраслаў Качыньскія настойваюць на сваёй пазіцыі супраць прыняцця Канстытуцыі адзінай Еўропы, калі яна не будзе ўтрымліваць яскравага прыпамінання аб хрысціянскіх каштоўнасцях. Зараз, як вядома, у ЕС старшынствуе Германія. Дык афіцыйная Варшава давяла да яе ведама, што "...кіраўніцтва Польшчы не мае намера прымаць прэамбулу, якая не будзе ўтрымліваць прыпамінання аб хрысціянстве і як следства будзе выступаць супраць прыняцця гэтай часткі канстытуцыйнага Дагавору" - заявілі кіраўнікі Польшчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.