Як мы расказвалі, у Ватыкане прадстаўлены новы дакумант аб пастырстве для усіх, хто
спалучаны з аўтастрадай - дарогай у яе прамым сэнсе.У тым ліку і са змрочнымі з'явамі.
Святы Пасад. у прыватнасці, заклікае да пакарання тых, хто карыстаецца паслугамі
вулічных жанчын.Царква таксама выступіла за эфектыўныя меры супраць прыніжэння жанчыны
непрыстойнымі выявамі ў рэкламе.
Кліенты прастытутак - людзі з праблемамі, у пэўным сэнсе - нявольнікі кашмараў і
іх вытворцы. Значыцца, неабходна караць не толькі сутэнёраў і іншых злодзеяў сучаснага
гандлю жывым таварам, але і тых, хто вызначае так званы "попыт" на яго. Для гэтага
рэкамендуецца ўвесці на Захадзе заканадаўчыя акты па тыпу Швецыі: у гэтай багацейшай
краіне кліентаў не толькі садзяць у турму, але і штрафуюць у адпаведнасці з даходам.
У ватыканскім дакуманце гаворыцца, што сапраўды эфектыўнай мерай для перамены
культуры ў адносінах да прастытуцыі можа стацца ўнясенне гэтага злачынства ў крымінальнае
права і грамадзянскі працэсуальны Кодэкс, а таксама праз магутнае грамадскае асуджванне.
У раздзеле дакуманту "Пастырскае пасланне за вызваленне вулічных жанчын" гаворыцца,
што мужчыны, якія наведваюць прастытутаў, павінны ведаць, што Царква недвухсэнсоўна
асуджвае іх грэх і тую несправядлівасць,якую яны тым самым утвараюць" На просьбу
журналістаў, каментуючы дакумант Папскай рады па пастырстве для мігрантаў і вандраўнікоў
, яе сакратар арцыбіскуп Агосціно Маркето паясніў, што недастаткова толькі абараняць
жанчын , неабходна выкараняць іхных кліентаў.(Зазначым, што каталіцкія структуры надаюць
вялікую ўвагу вызваленню вулічных жанчын з нявольніцтва ад сутэнёраў).У новым дакуманце
гаворыцца, што каталіцкая Царква вітае ўвядзенне законаў, якія б абаранялі ...ад
злачыну прастытуцыі і гандлю людзьмі".