2007-06-21 16:01:49

Свяцейшы Айцец рыхтуе пасланне да 41-га Сусветнага дня Мiра.


Пасланне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° з нагоды святкавання 41-га Сусветнага дня Мiра, якi будзе адзначацца 1-га студзеня 2008 года, прысвячана наступнай тэме: “Чалавечая сямья – грамадства мiра”. Тэма, абраная Свяцейшым Айцом, заснавана на ўпэўненасцi, што пачуццё агульнага лёсу i вопыт зносiнаў з’яўляюцца iстотнымi фактарамi для здзяйснення агульнага дабра i для мiрнага жыцця чалавецтва. З нагоды таго, што годнасць чалавечай асобы, створанай па падабенству Божаму, адкрыта чалевеку яшчэ ў Старым Запавеце, еднасць чалавечага рода з’яўляецца адной з самых iстотных праўдаў хрысцiянства. Тэма “Чалавечая сямья – грамадства мiра” развiвае паслядоўным чынам думку, прапанаваную Бенедыктам XVI° у пасланнях на святкаванне Сусветнага дня Мiра 2006 года (Мiр – у iсцiне) i 2007 года (“Чалавечая асоба, сэрца мiру). Прызнаць еднасць чалавечай сямьi з’яўляецца як нiколi прадумоўным (праведэнцыяльным) у сучасны гiстарычны момант, адзначаны крызiсам мiжнародных арганiзацый i прысутнасцю сур’ёзнай заклапочанасцi ў мiжнародным грамадстве. Кожны чалавек, кожны народ заклiканы жыць i адчуваць сябе часткай чалавечай сямьi, якая задумана Богам як грамадства мiра.







All the contents on this site are copyrighted ©.