2007-06-20 15:07:54

Мэр Рыма зарганiзаваў акцыю супраць "Дня педафiлаў".


Мэр iтальянскай сталiцы, Вальтэр Вельтронi, дазволiў каб 23 чэрвеня была праведзена акцыя “Boy love day”. У гэты дзень славуты рымскi Калiзей будзе асьвечаны “у якасцi важнага знака ва ўспамiн i ў абарону нявiнных ахвяраў педафiлii”. Iнiцыятыву мэра Вечнага горада аднадушна падтрымалi ўсе члены мэрыi Рыма. “Рым, - зазначыў Вальтэр Вельтронi, - будзе ўсемi сiламi будзе падтрымлiваць iнiцыятывы супраць гэтай жудаснай з’явы. Асвятленне Калiзея, сiмвала нашага горада, ёсць сiмвалам нашай барацьбы супраць яе: гэта жэст ёсць працягам заявы, якая была зроблена некалькi тыдняў таму пад назвай “Затрымаем пачвары” штодзённай газетай “E-polis”, каб закрыць сайты iнтэрната, што тычацца педафiлii. Я ўпэўнены, - зазначыў мэр Рыма, - што кампетэнтныя ворганы, праваахоўныя ворганы здолеюць знайсцi i пакараць тых, што прапагандуюць гэты анармальны феномен”.







All the contents on this site are copyrighted ©.