2007-06-19 13:31:53

Ватыкан: супольная дэклярацыя Папы Бэнэдыкта 16 і Хрызастома ІІ.


Нядаўна Рым і Ватыкан наведаў арцыбіскуп Хрызастом ІІ, кіраўнік Кіпрыйскае Праваслаўнае Царквы. 16-га чэрвеня быў ён прыняты Папам Бэнэдыктам 16. На заканчэньне сустрэчы, яны падпісалі супольную дэклярацыю, ў якой чытаем, між іншым:
“У часах нарастаючай лаіцызацыі і рэлятывізму католікі і праваслаўныя Эўропы пакліканы да даваньня супольнага сьведчаньня аб этычных вартасьцях і аб сваёй веры у Хрыста. Далей яны выказалі ў Дэклярацыі волю што-раз больш інтэнсіўнага імкненьня да поўнага адзінства ўсіх хрысьціян. Спаслаліся да сітуацыі падзелаў і напружаньня на Кіпры і на Блізкім Усходзе. Падкрэсьлілі ролю хрысьціян і ўсіх пасьлядоўнікаў адзінага Бога ў прыверненьне там міру. Указалі асноўнае значэньне годнасьці і правоў чалавека, сярод іх асабліва рэлігійнае свабоды. Сьцвердзілі, што багатая спадчына веры католікаў і праваслаўных павінна іх схіляць да абвяшчаньня Эвангэльля, адказваючы на патрэбы сёньняшняга сьвету. Сярод іх падпісаная Бэнэдыктам 16-м і Хрызастомам ІІ дэклярацыя пералічвае б”ёэтычныя пытаньні, што зьвязанцыя з абаронаю чалавечага жыцьця, з барацьбою з убоствам, голадам і хваробамі ў пэрспэктыве міжнароднае салідарнасьці ды дэклярацыя пералічвае таксама экалагічныя праблемы.
На заканчэньне сустрэчы Хрызастом ІІ запрасіў Папу адведаць Кіпр, прыпамінаючы старажытнае акрэсьленьне Рыму як Касьцёла, які дзейнічае ў любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.