2007-06-18 14:54:29

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


б) Роля Дзяржавы i цывiльнага грамадства ў зацьверджаннi права на працу.
291 Праблемы працы маюць дачыненне да адказнасцi Дзяржавы, на якую ўскладзены абавязак праводзiць актыўную палiтыку ў галiне працы, значыць спрыяць стварэнню свабодных месцаў у краiне, стымулючы з гэтай мэтай развiццё вытворчасцi. Абавязкам Дзяржавы ёсць не толькi тое, каб наўпрост забяспечыць права на працу ўсiм грамадзянам, падпарадкоўваючы казарменнай дысцыплiне ўсё эканамiчнае жыццё i душачы свабодную iнiцыятыву асоб, сколькi ў тым, каб “спрыяць дзейнасцi прадпрыемстваў, ствараючы ўмовы, у якiх магчыма знайсцi працу, стымулюючы гэту дзейнасць, калi яна недастаткова актыўна, i падтрымлiваючы яе ў крызiсныя моманты.
292 Пры тым, што эканомiка-фiнансавыя адносiны i рынак працы хутка выходзяць на планетарны ўзровень, трэба развiваць эфектыўнае супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi, пры пасрэднiцтве заключэння дамоў, пагадненняў i планавання супольных дзеянняў, якiя бароняць права на працу нават у самыя крытычныя моманты эканамiчнага цыкла, у краiне i на мiжнародным узроўнi. Трэба разумець, што чалавечая праца – гэта права, ад якога залежыць сцверджанне сацыяльнай справядлiвасцi i мiра. Важныя задачы ў гэтым напрамку належыць вырашаць мiжнародным арганiзацыям i прафсаюзам: аб’ядноўваючыся ў найбольш адпаведных формах, яны павiнны, у першую чаргу, ствараць “усё болей густую тканiну юрыдычных нормаў, якiя бароняць працу мужчынаў, жанчынаў, моладзi i гарантуюць належную ўзнагароду за яе”.
293 Дзеля падцверджання права на працу – сёння, як i ў часы “Rerum novarum” – ёсць важным “свабодны працэс самаарганiзацыi грамадства”. Значныя сведчаннi i прыклады самаарганiзацыi магчыма знайсцi ў шматлiкiх iнiцыятывах, прадпрыймальнiцкiх i сацыяльных, для якiх характэрныя формы ўдзелу, супрацоўнiцтва i самакiравання, што дэманструюць злiццё салiдарных сiлаў. Гэтыя сiлы падаюць сябе на рынку як разнастайны сектар працоўнай дзейнасцi, якая адзначана тым, што надае асаблiвую ўвагу звязаную з адносiнамi з кампанэнтамi ствараемых дабротаў i паслугаў у шматлiкiх галiнах – такiх, як адукацыя, ахова здароў’я, базавыя сацыяльныя паслугi, культура. Iнiцыятывы так званага “трэццяга сэктара” прапануюць усё болей магчымасцей для развiцця працы i эканомiкi.
в) Сямья i права на працу
294 Праца – гэта фундамент, на якiм заснавана сямейнае жыццё – на яго чалавек мае натуральнае права i да яго заклiканы. Праца забяспечвае чалавека сродкамi да iснавання i гарантуе яму магчымасць даць дзецям выхаванне,. Сямья i праца, так шчыльна злучаныя памiж сабой у жыццi абсалютнай большасцi людзей, заслугоўваюць, у рэшце, больш рэалiстычнага погляду i цэласнага ўспрыняцця, не абмежаванага канцэпцыямi, у якiх сямья зводзiцца да прыватнай сферы, а праца – да эканамiчнай. У гэтай сiтуацыi неабходна, каб прадпрыемствы, прафiсыйныя арганiзацыi, прафесыйныя саюзы i Дзяржава праводзiлi такую працоўную палiтыку, якая б не прыносiла шкоды сямье, але ставiла яе ў боiльш спрыяльныя ўмовы з пункту гледжання занятасцi. Бо сямейнае жыццё i праца шматлiкiм чынам адпавядаюць адно iншаму. Неабходна ездзiць на працу з прыгарада ў горад, дадатковая занятасць, фiзiчная i псiхалагiчная стомленасць скарачаюць час, якi можа быць прысвячаны сямейнаму жыццю, безпрацоў’е цягне за сабой матэрыяльныя i духоўныя наступствы для сямьi, падобна таму як сямейныя праблемы i крызiсы адмоўна ўплываюць на адносiны да працы i на вынiкi працы.
г) Жанчыны i права на працу.
295 Жаночы генiй неабходны ва ўсiх выявах сацыяльнага жыцця, бо належыць гарантаваць прысутнасць жанчын у працоўным сектары. Першы абавязковы крок у гэтым напрамку – прадставiць канкрэтную магчымасць атрымання прафiсiйнай адукацыi. Прызнанне i абарона праў жанчыны ў працоўнай сферы залежаць, у вогуле, ад арганiзацыi працы, якая павiнна ўлiчваць годнасць i паклiканне жанчыны; “сапраўднае падвышэнне жыццёвага i культурнага ўзроўня жанчыны патрабуе такой арганiзацыi працы, пры якой жанчына не плацiла б за гэта падвышэнне адмовай ад сямьi, у якой жанчына як мацi не можа быць замяняльнай”. Гэта тэма – мерыла якасцi грамадства i эфектыўнасцi, з якой яно баронiць правы жанчын на працу.
Многiя формы дыскрымiнацыi, якiя пагарджаюць годнасць i паклiканне жанчыны, захоўваюцца ў галiне працы з-за таго, што доўгi час стваралiся неспрыяльныя для жанчын умовы. I да нашых дзён “яе прэрагатывы часам скажаюцца, жанчына нярэдка апыняецца ў маргiнальным стане i нават у абстве”. На жаль, гэтыя цяжкасцi не пераадолены, аб чым паўсюдна сведчаць розныя панiжаючыя сiтуацыi, у якiх жанчына знаходзiцца ў стане сапраўднай эксплуатацыi. Неабходнасць сапраўднага прызнання праў жанчыны ў працоўнай галiне асаблiва адчуваецца, калi гутарка iдзе аб аплаце працы, аб гарантыях i аб сацыяльным забяспечэннi.







All the contents on this site are copyrighted ©.