2007-06-18 14:53:44

У нядзелю 17-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 быў з душпастырскім візітам у італьянскім горадзе Асізі


800-я гадавіна наверненьня Сьвятога Францішка была нагодаю для гэтага візіту. З Ватыкану ў Асізі Папа прыляцеў верталётам. Першым пунктам візіту было наведаньне Рывоторто, дзе Францішак пачаў паслугу пракажоным і напісаў законную рэгулу. Бэнэдыкт 16 памаліўся затым перад Крыжам у капліцы Базылікі Сьвятой Кляры ужо ў Асізі. Перад гэтым Крыжам Францішак зразумеў сваё месца ў Касьцёле і даручаную яму місію аднаўленьня. Сустракаючыся там з супольнасьцю Кляўзуровых Законніц Папа прызнаў, што ў Асізі астаецца для яго пунктам аднясеньня, тпаму што гэта месца настойлівай малітвы у яго намеры. Запэўніў, што вельмі яе шануе і адплачвае ўзаемнасьцю.
Галоўнаю Літургіяю паломніцтва Папы была Сьвятая Імша адпраўлена перад Базылікаю ў Асізі. У казаньні аб наверненьні Сьвяцейшы Айцец указаў постаці трох навернутых: караля Давіда, Сьвятога Апостала Паўла і Сьвятога Францішка.
Гаворачы аб Сьвятым Францішку Папа Ратцынгэр сказаў:
RealAudioMP3
Менавіта ягонае наверненьне да Хрыста, аж па жаданьне “ператварэньня” ў Ісуса, быць Яго поўным вобразам, паясьняе тое дасьведчаньне, ў сілу якога Сьвяты Францішак зьяўляецца сёньня так вельмі актуальны, таксама ў аднясеньні да вялікіх пытаньняў нашых часоў: як шуканьне міру, ахова асяроддзя, уздыманьне дыялогу паміж людзьмі. Францішак ёсьць сапраўдным настаўнікам гэтых спраў. Ёсьць ім аднак пачынаючы ад Хрыста- сказаў Бэнэдыкт 16.
Папа спаслаўся таксама да малітоўнае сустрэчы за мір, што адбылася ў Асізі ў 1986-м годзе, з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігій сьвету. Прыпомніў, што “дух Асізі”, які быў плодам гэтае сустрэчы, супраціўляецца як насільлю так і злоўжываньею рэлігіі для апраўдываньня розных злачынстваў. За тое вучыць, што вернасьць уласнай рэлігійнай традыцыі, асабліва вернасьць Хрысту, выяўляецца пашанаю другога чалавека, дыялогам, заангажаваньнем у карысьць міру і прымірэньня.
Пасьля Сьвятой Імшы і адгаварэньня паўднёвае багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Папа прыватна памаліўся пры гробе Сьвятога Францішка. Кожнага дня прыбываюць там тысячы пілігрымаў


Патрэбу грунтоўнага і добра скаардынаванага душпастырства Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў сустракаючыся, пасьля абеду, у саборы Сьвятога Руфіна з духаваенствам і пасьвячанымі асобамі. Прыпомніў, што ў гэтым напрамку ішлі ўказаньні моту пропрыё “Тотюс Орбіс” ад 9 лістапада 2005 году. Яно надало новы статут асійскім сьвятыням Сьвятога Францішка і Маці Божай Анельскай, заменьваючы непасрэдную залежнасьць ад Папы на падлегласьць мясцоваму біскупу. Бэнэдыкт 16 падзякаваў за адкрытасьць, з якою дакумант быў прыняты і выказаў надзею, што прынясе ён плады у больш пасьпяховых формах душпастырства.
Апошнім пунктам праграмы візіту Папы у Асізі была сустрэча з моладзю перад Базылікаю Маці Божай Анельскай. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што пагоня за ўцехамі сьвету, паражнеча, амбіцыі, глытаньне прыгодаў і славы—гэтыя прыкметы маладога Францішка з Асізі зьяўляюцца нечужымі і сучасным людзям. Папу Бэнэдыкта 16 прывітала двое маладых людзей, якія прадстаілі яму свае надзеі і турботы, падзяляючыся няўпэўнасьцю заўтрашняга дня.
Адказваючы на пытаньні моладзі Сьвяцейшы Айцец заахвоціў яе да насьледаваньня Сьвятотга Францішка, асабліва ў яго здольнасьцях адшукоўваньня сябе цераз сустрэчу з Хрыстом. Гэта менавіта любоў да Хрыста схіліла яго да турботы пра аднаўленьне Касьцёла. Папа заўважыў, што падобныя выклікі як калісьці да Францішка, сёньня ёсьць накіроўваныя да кожнага ахрышчанага. На канец сустрэчы з моладдзю Папа Ратцынгэр заахвоціў яе да вялікадушнага адказу на Божы заклік, нават калі б ён кранаў пакліканьне да сьвятарскага ці законнага жыцьця. “Прыгожа быць слугою Госпада, прыгожа аддаць яму жыцьцё”- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Пасьля гэтае сустрпэчы Папа адляцеў верталётам у Ватыкан. Такім чынам закончылася паломніцтва Сьвяцейшага Айца ў Асізі.








All the contents on this site are copyrighted ©.