2007-06-18 14:41:56

На Філіпінах пабольшваецца патрабаванне з боку арганізацый і асоб аб вызваленні каталіцкага святара, якога скралі 10 чэрвеня.


Выбітныя прадстаўнікі мусульманскай грамады астравоў у апублікаванай заяве пішуць, што крадзёж людзей з'яўляецца амаральным дзеяннем. Прыпомнім, што 10 узброеных мужчын арыштавалі на Поўдні Філіпінаў каталіцкага місіянара-італьянца Карло Боссі, пасадзілі ў лодку і павезлі невядома куды. Адбылася гэта ў 800-х км ад сталіцы краіны - Манілы. Паліцыя ўзяла пад падазрэнне Ісламскіх экстрамістаў. Пакуль няма аніякіх знакаў знаходжання каталіцкага святара.







All the contents on this site are copyrighted ©.