2007-06-16 10:46:27

Патрыярха Аляксей ІІ зрабіў падрахунак сваёй 17-ці гадовай паслугі


Гэта не былі лёгкія гады- сказаў Патрыярха Масквы і Усяе Русі. Нядаўна, 10-га чэрвеня, мінула 17-ць гадоў калі быў ён выбраны на Маскоўскага Патрыярха. “Многа трагэдыі і ўдараў, асабліва развал былога Савецкага Саюзу а затым пагроза выбуху грамадзянскае вайны ў кастрычніку 1993-га году спрычыніліся да таго, што гады маёй паслугі не былі лёгкімі”- сказаў Аляксей ІІ. Далей ён сьцвердзіў, што “трэба было ўзносіць з упадку не толькі сьвятыні, але акалечаныя душы, адбудоўваць асновы грамадзкае паслугі, таму што многа людзей патрабуе маральнае, фізычнае і матарыяльнае падтрымкі”.
Кіраўнік расейскага праваслаў”я з задавальненьнем заўважыў, што працэс духоўнага адраджэньня Расіі узбуджае захапленьне розных дэлегацый з-за мяжы, з якімі ён сустракаецца. Паводле Аляксея ІІ расейскі народ што-раз больш кансалідуецца і гэта вялікая заслуга адроджанае праваслаўнае веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.