2007-06-16 13:20:31

Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі членаў рэгіянальнай Біскупскай Канферэнцыі Паўночнай Афрыкі. У выніку гутарак з прадстаўнікамі Марока, Алжыра, Туніса і Лівіі ён звярнуўся да сваёй Царквы з заклікам аб дапамозе .


Папа накіраваў яго як да Афрыканскай, так і да Еўрапейскай каталіцкай грамады . Тысячы тысяч эмігрантаў даязджаюць да Заходняе Еўропы, асабліва, да берагоў Італіі і Гішпаніі, ў пошуку лепшае будучыні. Многія з іх гінуць яшчэ напрацягу падарожжа. Такія драмы закранаюць сумленне ўсіх вернікаў. Звяртаючыся да біскупаў Паўночнай Афрыкі, Бенедыкт 16, у прыватнасці, зазначыў:"Сярод важных пытанняў вашага рэгіёну неабходна вырашыць праблему эміграцыі з зоны Пры Сахары. Памагчы тым людзям, якія імкнуцца перасякчы Міжземнае мора, павінна быць жаданнем людзей добрае волі .Гэта неабходна таксама дзеля агульнай справядлівасці і міра". Папа падкрэсліў у гэтай сувязі, што галоўнай мэтай царкоўных дзеячаў павінна заўсёды быць павага да годнасці кожнага мужчыны і жанчыны, якія ўцягнутыя ў гэты іміграцыйны працэс.







All the contents on this site are copyrighted ©.