2007-06-15 14:53:43

Як паведамляюць з Залі друку Ватыкана, 16 чэрвеня Папа прыме галаву Кіпрскай праваслаўнай Царквы.


Бенедыкт 16 і архіепіскап Хрызастом 2 , як прадугледжваецца праграмай іхнае сустрэчы, падпішуць агульную заяву. Архіепіскап Хрызастом 2 быў выбраны Патрыярхам Кіпрскай Праваслаўнай Царквы летась. Наведваючы ў найвышэйшым сане Рым ён , акрамя ўжо прайшоўшых сустрэч, пагутарыць таксама з прэзідэнтам Італьянскай біскупскай Канфярэнцыі і са старшынёй папскай Рады "Справядлівасць і мір" кардыналам Ренато Марціно.







All the contents on this site are copyrighted ©.