2007-06-15 13:41:38

У Мазыры пратэстанты сабралі амаль дзьве тысячы подпісаў за вяртаньне менскага Касьцёлу Сьвятога Язэпа


Як паведаміў Рацыі кіраўнік аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Мазыры Павел Наздра, усяго вернікі‑пратэстанты сабралі 1.800 подпісаў за вяртанне касцёлу ў Мінску рыма‑каталіцкай царкве. — Людзі абураныя тым, што храм збіраюцца перарабляць у нейкі забаўляльны цэнтр.
Працягваецца таксама збор подпісаў у межах кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення. Паводле Паўла Наздры, у горадзе за змену Закону «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» падпісаліся 1.665 чалавек.
— Кампанія працягваецца, да яе далучаюцца новыя людзі. Подпісы ставяць вернікі розных канфесій і нават атэісты.








All the contents on this site are copyrighted ©.