Мошчы св. Стэфана Венгерскага будуць закоўвацца ў Маскве.
Галава Каталiцкай Царквы ў Венгрыi, кардынал Петер Эрдэ, перадаў 14 чэрвеня Патрыярху
Маскоўскаму i ўсёй Русi Алексiю II° вялiкую хрысцiянскую святыню Венгрыi – частку
мошчаў першага караля краiны – святога Стэфана. Кардынал падкрэслiў, што першы
венгерскi кароль памёр у пачатку XI° стагоддзя, калi яшчэ не было падзелу Царквы на
Каталiцкую i Праваслаўную. “Гэты святы непадзеленай Царквы, якога праславiў таксама
Канстантынопальскi Патрыярхат”, - сказаў кардынал Эрдэ. Ён таксама зазначыў, што
кароль Стэфан “ушаноўваецца ў праваслаўнай епархii Маскоўскага Патрыярхата ў Венгрыi”. “Венгерскiя
свецкiя i царкоўныя кiраўнiкi заўсюды, нават калi знаходзiлiся на выгнаннi, бралi
з сабой часткi мошчаў караля Стэфана”, - сказаў монс. Петер. Патрыярх Алексiй II°,
са свайго боку, паведамiў, што святыня будзе памешчана ў сабор Хрыста Збавiцеля. У
адпаведнае месца, дзе ўжо знаходзяцца рэлiквii розных святых. Патрыярх адзначыў, што
як i ў Каталiцкай Царкве, так i ў праваслаўнай святыя мошчы вельмi ўшаноўваюцца. Алексiй
II° падарыў “за малiтоўную памяць” венгерскаму кардыналу крыж, якi выканан у заходняй
традыцыi.