2007-06-14 14:01:05

У гэтую нядзелю Папа Бенедыкт 16 паедзе ў італьянскі горад Асізі, каб прыпомніць усяму хрысціянскаму свету аб наверненні Францішка Асізскага.Здарылася гэтая цудоўная падзея 800 гадоў таму назад.


Святар Марчела Кручані, адказны за пастырства на радзіме Францыска Асізскага ў нашыя дні, расказаў журналістам аб вялікім чаканні на Папу. "Францішак быў маладым італьянцам , вельмі падобным на большасць сённяшніх маладых, што жывуць на ягонай радзіне.Яны таксама шукаюць праўды і прыгажосці , глыбока не задавальняючыся тымі цяжкімі сітуацыямі, якімі поўняцца і нашыя часы." Моладзь усяе Італіі і, натуральна, жыхары дыяцэзіі Орв'ето-Тодзі рыхтуюцца прыгожа сустрэць Папу там, дзе нарадзіўся і заззяў на цэлы свет Францішак Асізскі. Гэты незвычайны святы нарадзіўся каля ў 1181 году ў сям’і багатага купца. Пасля чарговага крывапраліцця ў баях з суседнім княствам ён цалкам адмовіўся ад магчымасці забіваць і ўзбагачацца, выбраўшы шлях міласэрднасці і жабрацтва. Яго прыкладу паследвала і сяброўка Клара. За імі пайшлі шляхам дабрыні і натуральнай міласэрднасці іншыя юнакі і дзяўчаты, так і ідуць напрацягу амаль тысячагоддзя...Спачатку Францішка не разумелі і высмейвалі, аднак праз некаторы час да яго далучыліся першыя вучні, якіх ён назваў «Меншыя Браты». Браты дзялілі з Францішкам жыццё малітвы, наследуючы Хрыста ў Яго беднасці і абвяшчаючы Евангелле. Такім чынам быў створаны першы закон мужчын, якія захацелі жыць Евангеллем прыняўшы дабраахвотна законныя шлюбы з беднасцю, паслухмянасцю і чыстасцю. Несцяжанне ў францішканскай духоўнасці разумеецца не як пагарда да свету, але наследаванне чалавечнасці Езуса. Паслухмянасць — гэта гатоўнасць распачаць любую працу згодна з патрэбамі Касцёла і наказамі настаяцеляў закону. Чыстасць, якая практыкуецца як наследаванне беззаганнага Езуса Хрыста, нашага Брата, акрамя цэлібату, прынятага дзеля Валадарства Нябеснага, заключаецца таксама ў братэрстве паміж усімі членамі закону.
Першыя кляштары братоў святога Францішка з’явіліся на землях Беларусі ў ХІV стагоддзі. Сёння o нас у Беларусі працуюць францішкане ўсіх трох адгалінаванняў закону: канвентуальныя францішкане, бэрнардыны, капуцыны.Меншыя Браты аднавілі сваю дзейнасць у нашай краіне ў 1992 годзе. Цяпер у Беларусі ёсць нават некалькі дзеючых францішканскіх кляштараў. Славутым марыйным санктуарыем у Будславе таксама апякуюцца сыны св. Францішка — бэрнардынцы. Амаль у кожным францішканскім кляштары ёсць касцёл або публічная капліца, дзе здзяйсняюцца Cакрамaнты, асабліва Эўхарыстыя, і абвяшчаецца Божае слова.










All the contents on this site are copyrighted ©.