2007-06-14 14:08:10

Заява монс. Вардунi з нагоды нападу на мячэць у iракскiм горадзе Самарра.


“Напад на маўзалей у Самарры з’яўляецца цяжкiм i жудасным фактам для Iрака. Канкрэтнай рызыкай цяпер з’яўляецца павялiчэнне мiжканфесыйных сутычак”, - заявiў дапаможны бiскуп Багдада, монс. Шлемон Вардунi, каментуючы напад 13 чэрвеня на шыiтскi маўзалей у святым для мусульманаў горадзе Самарра. У вынiку гэтага тэрарыстычнага акта былi зруйнаваныя два мiнарэты.
“Гутарка iдзе аб важных для ўсяго iракскага народа месцах, аб пабудове нацыянальнай вартасцi, - зазначыў бiскуп, - якiя ўжо сотнi гадоў з’яўляюцца сымвалам для ўсiх iракцаў. У маўзалей, на якi ўжо быў зроблены напад у лютым 2006 года членамi арганiзацыi Аль Каеда, штогод прыходзiлi мiльёны вернiкаў-шыiтаў. “Самарра, - заявiў каталiцкi дастойнiк, - з’яўляецца люстэркам найгоршага зла, якое пануе ў Iраку сёння. Тэрмiнова трэба, каб мiжнароднае грамадства адрэагавала на гэту хвалю насiльля, што руйнуе нашу каханую краiну. Што ж такое зрабiлi iракцы, каб заслужыць усё гэта?”, - задаў рытарычнае пытанне монс. Вардунi напрыканцы сваёй заявы.







All the contents on this site are copyrighted ©.