2007-06-13 15:23:47

Упершыню ў гісторыі Сусветнае Царквы адбываецца афіцыйны візіт праваслаўнага Кіпрыёцкага Патрыярха ў Папскі Рым.


Сёння, у сераду Хрізостамас 2-гі, які, дарэчы, вельмі блізкі сябра патрыярхаў РПЦ, меў вельмі інтэнсіўную праграму: ён сустрэўся раніцай з монсіньёрам Анжэло Баньяско, прэзідэнтам Італьянскай Біскупскай Канферэнцыі, а потым днём – з кардыналамі Вальтэрам Касперам, старшынёй Папскай Рады па Адзінстве хрысціянаў, надвячоркам - з дзяржаўным сакратаром Ватыкана Тарчізіо Бертоне. Як мы паведамлялі, архіепіскап Кіпра будзе мець спецыяльную аўдыенцыю у Бенедыкта 16 у гэтую суботу.
На Кіпры жыве самая старажытная ў свеце хрысціянская праваслаўная грамада – (гісторыкі датуюць яе нараджэнне 46 годам ад Раства Хрыстовага ).Праваслаўны Патрыярх Кіпра - адзіны ва ўсім хрысціянскім царкоўным кіраўніцтве мае права трымаць скіпетр і падпісвацца чырвонымі чарніламі.
Ён цяпер таксама сустрэнецца з цывільнымі ўладамі Італіі.У прыватнасці, з нагоды 50-годдзя падпісання Рымскага трактату адбудзецца сустрэча з прэм’ер-міністрам Італіі Раманам Продзі. Запланаваныя рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі каталіцкага руху Таварыства Св.Эгідыя і Comunione e Liberazione (Адзінства і вызваленне). Праваслаўны архіепіскап Хрізостамас 2 атрымае ў сценах каталіцкага Універсітэта Урбаніанум ганаровы Дыплом за міласэрдную дзейнасць “ Laurea Honoris Causa”.
Пасля Рыму архіепіскап Кіпрыёцкі паедзе ў Неапаль, каб там сустрэцца з кардыналам Крешчэнцыё Сэпе. Хрысціянскія прэлаты пагавораць аб канкрэтнай сумеснай падрыхтоўцы Міжнароднай экуменічнай малітоўнай сустрэчы ў інтэнсіі міру, якая адбудзецца ў сёлятнім кастрычніку ў Неапалі.
Даведка: ад 1974 года 36 прfцентоў терыторыі Кiпра оккупaанa Турцыяй. Болеp за 500 храмоўі кляштараў усіх конфессiй заняты ці разбураны.







All the contents on this site are copyrighted ©.