2007-06-12 14:10:42

Назначаны новы прэфект Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° назначыў аргентынскага арцыбiскупа Леонардо Сандрi новым Прэфектам Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў, а на яго былую пасаду быў назначаны арцыбiскуп Фернандо Фiлонi, былы Апстальскi нунцый на Фiлiпiнах.
Папа зрабiў абодва назначэння ў суботу 9-га чэрвеня пад час спаткання з супрацоўнiкамi згаданай Кангрэгацыi i выказаў асаблiвую падзяку яе былому кiраўнiку, 77-гадоваму кардыналу Iгнату Мусе Дауду.
“Я разумею, што Свяцейшы Айцец даручыў мне скарб лiтургiчнай малiтвы, духоўныя традыцыi, манашае жыццё, жыццё многiх святых, навуку усходнiх Айцоў Царквы”, - заявiў арцыбiскуп Сандрi.
“Я зноў выказваю абсалютную вернасць просьбам i ўказанням Наступнiка ап. Пятра i вiкарыю Хрыста”, - зазначыў нованазначаны арцыбiскуп.
Ён нарадзiўся ў Буэнос-Айрэсе 18 лiстапада 1943 года. Вывучаў тэалогiю ў Каталiцкiм унiверсiтэте Аргентыны, атрымаў ступень доктара кананiчнага права Папскага Грыгарыянскага унiверсiтэта, якi знаходзiцца ў Рыме.
На дыпламатычную службу монс. Сандрi паступiў у 1974 годзе. Працаваў у Апостальскай нунцыятуры на Мадагаскары да 1977 года, а потым да 1989 года быў супрацоўнiкам Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкану. З 1989 да 1991 года быў раднiкам Апостальскага нунцыя ў ЗША i пры Арганiзацыi Амерыканскiх дзяржаў.
У 1997 годзе быў высвячаны ў арцыбiскупы i назначаны Апостальскiм нунцыям у Венесуэле. У сакавiку 2000 года быў накiраваны Апостальскiм нунцыям у Мексiку, а ў вераснi таго ж самага года атрымаў прапанову заняць пасаду намеснiка Дзяржаўнага сакратара Ватыкана.
Як кiраўнiк Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў, чакаецца, што арцыбiскуп Сандрi будзе ўзведзены да годнасцi кардынала на наступнай кансiсторыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.