2007-06-12 13:54:27

З нашага цыклу "Сьвет першых хрысьціянаў"- працяг


Мы працягваем падарожжа ў мінулае, у той час, калі ў хрысціянскіх суполках пачалі шанаваць культавыя выявы, дзе быў прадстаўлены Хрыстос, Багародзіца, сцэны з Евангелля, апосталы, або святыя. Першыя спробы такога культу распаўсюдзіліся ў другой палове VІ стагоддзя, але шанаванне выяваў пачалося нашмат раней і гэтаму ёсць сведчанні. У V стагоддзі вялікі Айцец Заходняй Царквы біскуп Гіпанійскі Святы Аўгусцін (каля 354-430) напісаў, што шмат асобаў шанавалі склепы і выявы (novi multos esse sepulcrorum et picturarum adorantes). Ён не ўдакладніў, якія гэта былі выявы, але відавочна, што гаворка ідзе ад выявах пахавальных. У тую ж эпоху ў Антыохіі, якая была адным з цэнтрам Усходняй Рымскай імперыі, Святы Ян Хрызастом ўзгадаў сваіх суайчыннікаў хрысціянаў, якія шмат зрабілі партрэтаў біскупа Святога Мелецыя і шанавалі надаўшы ім рэлігійны сэнс. Тады ж, у Антыохіі, пачаўся звычай устаноўваць выявы Святога Сымона Стыліта ў крамах і гэты звычай быў прыняты ў Рыме.
Пазней у некаторых тэкстах было напісана, што славутая ікона Маці Божай з Дзіцяткам, якую назвалі “Адзігітрыя”, якая для Усходняй імперыі была апякункай на працяну многіх стагоддзяў, паходзіла са Святой Зямлі, адкуль і была прывезена ў Канстанцінопаль. Афенаіса, жонка імператара Феадосія ІІ (408-450) паслала той абраз Пульхерыі, сястры імператара. Ікона, аўтарам якой лічыцца Святы Лука, прадстала перад вачымі візантыйцаў як сапраўдны партрэт Дзевы Марыі. З самага пачатку прыбыцця ў Канстанцінопаль ікона была культавай рэччу і таму Пульхерыя змясціла яе ў царкву, або ў часоўню, якая была для гэтага пабудавана. Гэта адбылося ў першай палове V стагоддзя, верагодна хутка пасля Эфесскага Сабору 431 года, на якім Марыя была аб’яўлена Маці Божай. Такім чынам можна прыйсці да высновы, што культ гэтай іконы быў устаноўлены, або ўжо існаваў у той час, магчыма нават раней культа іконаў з выявай Хрыста, вызначаных другой паловай VІ стагоддзя і пачаткам VІ.
Культ партрэтаў святых і Дзевы Марыі быў замацаваны вельмі хутка, ужо да 400 года, або ў першых гадах V стагоддзя, у розных гарадах і мясцовасцях Рымскай імперыі, якая ўжо была хрысціянскай. Сведчанні, негледзячы на тое што яны непоўныя адносна формы і пашырэння культа, спачылаюцца на перыяд, які прыкладна на 200 гадоў быў раней за другую палову VІ стагоддзя.
Можна зазірнуць у больш ранні перыяд. Айцец царкоўнай гістрыі Еўсевій Памфіл Біскуп Кесарыйскі ў 311-325гадах напісаў “Царкоўную гісторыю”, дзе гаворачы пра пачатак хрысціянства сцвярджае, што сам Хрыстос і апосталы былі выяўлены ў той час, калі былі жывымі і ўшаноўваліся сучаснікамі. Зразумела, можна лічыць гэтае сведчанне вельмі позьнім і аднесціся як да анахранізма.
Але падобны негатыўны падыход падаецца незадавальняючым, бо добра вядома, што ў часы Еўсевія Памфіла выявы Хрыста і апосталаў не былі распаўсюджанымі і не шанаваліся. Таму было б памылкова бачыць у яго тэксце адлюстраванне стану рэчаў свайго часу, тым больш што сам ён быў супраць распаўсюджвання выяваў Хрыста і святых. Сцвярджэнне Еўсевія Памфіла становіцца больш зразумелым, калі зірнуць на іх у святле апакрыфічных актаў Святога Яна Евангеліста, які гаворыць аб выкананні партрэта апостала і аб пакланенні аднаго з яго вучняў у сябе дома. У адной з папярэдніх гутаркак мы расказалі аб тым, як адзін з паслядоўнікаў і вучняў Апостала Яна – Лікамед – папрасіў свайго сябра мастака намаляваць партрэт Апостала, каб той нічога не ведаў. Два дні мастак працаваў над партрэтам у фарбах. Пасля мастак перадаў партрэт Лікамеду, які з захапленнем усталяваў яго ў сваім пакоі і ўпрыгожыў кветкамі.
Пазней Апостал Ян заўважыў, што Лікамед часта хадзіў у сваю комнату і спытаў яго, што ён заўсёды робіць адзін у пакоі, калі выходзць з купальні? І ці не мала яму супольных малітваў з сябрамі суполкі? Сказаўшы гэта вясёлым тонам Апостал Ян пайшоў за Лікамедам у яго пакой і ўбачыў на сцяне партрэт пажылага чалавека ўпрыгожанага гірляндай кветак, з алтаром і месцамі для свечак перад партрэтам.
Апостал пазваў Лікамеда і спытаў у яго, што азначае гэты партрэт? “Магчыма адзін з тваіх багоў? Бачу што ты на самой справе жывеш яшчэ як язычнік”. Вучань адказаў яму, што не гэта не адзіны Бог, які абудзіў яго ад смерці разам з жонкай, але калі б акрамя Бога можна было б назваць багамі яшчэ тых людзей, якія сталі дабрадзеямі. Вучань сказаў, што выяўлены на гэтым партрэце ён, Апостал Ян, якога ён сустрэў, любіць, паважае і лічыць добрым правадыром.
Будзем, аднак, мець на ўвазе, што пабожнасць першых хрысціянаў прыймала формы ўласцівыя таму часу. Партрэт быў выкананы на дошцы, закрыты тканінай і ўпрыгожаны кветкамі. Апокрыф сведчыць, што Апосталу Яну гэта не спадабалася ўвасабленне партрэта і пакланенне яму, ды забараніў выяўляць сябе. Ён параіў вучню авалодаць фарбамі, якія падаруе яму праз яго Той, які дзеля сябе самога малюе ўсіх нас, Ісус, які ведае формы, малюнкі, аспекты, знаходжанне і характар душаў нашых. Апостал сказаў вучню:“тое, што ты толькі зрабіў, гэта наіўна і недасканала: ты намаляваў партрэт памёрлага”. Неглядзячы на гэта, застаецца факт, што яго вучань, які лічыўся хрысціянінам, ня бачыў нічога дрэннага ні ў валоданні партрэтам апостала, свайго духоўнага айца, ні ў прысвячэнні партрэта апосталу, свайму духоўнаму айцу, ні ў прысвячэнні яму адмысловага культу. Прыгадаем, што на думку філолагаў і даследчыкаў, тэкст гэтага апокрыфа узыходзіць да ІІ стагоддзя і паходзіць з Малай Азіі і лічыцца сапраўдным сведчаннем звычак апостальскіх часоў, з якімі мы працягнем знаёмства праз тыдзень, у наступнай гутарцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.