У канадскім горадзе Шэрбруку праходзіць да 10 чэрвеня Сусветны кангрэс Міжнароднага
каталіцкага саюза друку.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў – этычныя пытанні ў шырокім коле іх асэнсавання праз СМІ.
Удзельнікі сцвердзілі, што галоўрнай задачай усіх каталіцкіх журналістаў і наогул
ўсіх людзей добрай волі - абуджаць сумленне праз грамадскія сродкі друку , тэлерадыёвяшчанне.
У прыватнасці, сабраныя на кангрэсе спецыялісты абмяркоўваюць найвастрэйшыя праблемы
часу, такія як выклікі біяэтыкі, войны, рэлігійныя формы канфліктаў. Вядзецца гаворка
уплыве на рэлігійныя феномены сучаснасці праз СМІ. Другая з важных тэм сустрэчы
– разгляд аўдыторыі: развіццё груп па інтарэсах, інфармацыя аб чытачах і сувязях
рэлігійнай журналістыкі з рознымі катэгорыямі карыстальнікаў прадукцыі СМІ, у тым
ліку і эфектыўныя сутыкненні з лабістамі. Да 10 ліпеня працаў Кангрэсу ягоныя удзельнікі
абмяркуюць таксама ўплыў рэлігійнай журналістыкі на такія важнейшыя сферы гістарычнага
развіцця чалавецтва, як мір, рэлігійны плюралізм і талерантнасць, падвышэнне голасу
краін-ахвяраў галечы і сацыяльнай несправядлівасці. Паралельна праходзіць сэкцыя маладых
рэлігійных журналістаў.