2007-06-08 12:40:50

Праведзена даследванне аб ролi каталiцкiх навучальных устаноў у Вялiкабрытанii.


“Каталiцкiя школы з’яўляюцца “дасканалай школай падрыхтоўкi для добрых грамадзянаў, важнымi асяродкамi для развiцця грамадзкага жыцця”.
Да падобнай высновы прыйшлi даследчыкi з Цэнтра “Von Hugel”, якi займаецца распаўсюджваннем веры ў грамадстве. Згаданы экуменiчны Цэнтр знаходзiцца ў Кембрыджы. Яго супрацоўнiкi правялi даследваннi сярод 1.400 асобаў у 19 школах Вялiкабрытанii.
Даследванне, якое было праведзена таксама ў форме iнтэрв’ю з прыблiзна 100 выкладчыкамi, мела за мэту выявiць колькi часу i высiлкаў прыкладаюць у каталiцкiх школах дзеля грамадзянскага выхавання.
Пры гэтым было прынята пад ўвагу, што ў Вялiкабрытанii католiкi з’яўляюцца меншасцю: яны складаюць толькi 5% насельнiцтва, i што да канца XIX° стагоддзя яны былi пазбаўлены грамадзянскiх праў па розных гiстарычных i палiтычных матывах. У вынiку згаданы тып выхавання зрабiўся вельмi важным у сiстэме каталiцкай школьнай адукацыi, разам з iншымi дысцыплiнамi, якiя вывучаюць школьнiкi.
Выкладанне асноў рэлiгii, як на аснове Сацыяльнай дактрыны Царквы, так i на аснове ўважлiвасцi да грамадскiх вартасцяў, барацьбе з галечай, прадузятасцю i ахове навакольнага асяроддзя, накiравана на тое, каб навучэнцы каталiцкiх устаноў зрабiлiся адказнымi ва ўспрыняццi праблем грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.