2007-06-08 12:46:43

Неўзабаве каталіцкія біскупы Эўропы сустрэнуцца ў Менску




З 14-га па 18-га чэрвеня ў Менску адбудзецца сустрэча генэральных сакратароў канфэрэнцый каталіцкіх біскупаў Эўропы. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, ініцыятарам правядзеньня спатканьня ў Беларусі выступіў апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антон Дзям’янка.
На сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні, датычныя месца й значэньня Рымска-каталіцкай царквы ў сучаснай Эўропе.
У склад Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, якую ўзначальвае ардынарый Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандар Кашкевіч, уваходзіць 5 ерархаў.
Сустрэча генэральных сакратароў каталіцкіх канфэрэнцый Эўропы праходзіць штогод у розных краінах нашага кантынэнту.










All the contents on this site are copyrighted ©.